Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.02.2019

Урок дабрыні «Нам жыццё дадзена на добрыя справы» ў Дуброўскай сельскай бібліятэцы

Часцінкай сонца на стале свечка палае

Несучы ў свет гэтыя святло і цеплыню.

Сваім ззяннем нібы заклікае

Захоўваць навекі ў сэрцы дабрыню

Гэтыя паэтычныя радкі прагучалі ў самым пачатку ўрока дабрыні пад назвай «Нам жыццё дадзена на добрыя справы», які прайшоў 19 лютага ў Дуброўскай сельскай бібліятэцы. На гэты незвычайны ўрок былі запрошаны выхаванцы Пухавіцкага сацыяльнага прытулку з выхавальнікам Д. В. Скавыш. Асноўнай задачай урока было выхаванне добрага стаўлення да навакольных людзей, культурныя паводзіны ва ўсіх сферах жыцця. Фарміраванне ў дзяцей ведаў аб катэгорыях дабра і зла.

Бібліятэкар зачытала дзецям прыказкі пра дабро. Дзеці тлумачылі іх сэнс. Затым была казачная віктарына «Пазнай казачнага героя». Дзецям трэба было ўспомніць, якія казачныя героі тварылі дабро і назваць, у якіх казках гэта было. Затым мы дружна ўспомнілі правілы ветлівасці і чароўныя словы ветлівасці. Вельмі эмацыйна абмяркоўвалі дзеці паводзіны герояў апавяданняў В. Асеевай «Тры таварыша», «Наведала», «Чароўнае слова».

Вынікам урока стала тое, што колькасць чытачоў бібліятэкі стала на 4 чалавекі больш, што дзеці зацікавіліся апавяданнямі В. Асеевай, казкамі. Усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічала 7 дзяцей і 3 дарослых.

Людміла Кутакова, бібліятэкар Дуброўскай сельскай бібліятэкі

Чытаць 957 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»