Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.02.2019

«Мова , як споведзь народа …»

21 лютага ў рамках інфармацыйна-мастацкага праекта «Асоба і час» у Рудзенскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, раённага аўтарскага аб'яднання і абласнога клуба «Жывіца» Уладзімірам Рунцевичам.

Сустрэча была прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы. Прысутныя на сустрэчы вучні ДУА «Рудзенская СШ» з цікавасцю слухалі яго змястоўнае выступленне. Дарэчы, Уладзімір Міхайлавіч і ў штодзённым жыцці з самага дзяцінства размаўляе толькі на роднай беларускай мове.

Да гэтай даты ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава "Мова народа – яго святыня", на паліцах якой шмат цікавай літаратуры. Прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне "Размаўляем па-беларуску", дзе паказалі свае веды роднай мовы. На мерапрыемстве прысутнічала 19 чалавек.

Чытаць 658 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»