Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

20.02.2019

Супрацоўнікі РАНС яшчэ раз нагадалі пухаўчанам пра бяспеку

Ад добраўпарадкаванага цаглянага дома засталіся толькі сцены. Гэта вынік пажару, які нядаўна адбыўся ў садовым таварыстве «Медыум» недалёка ад Блужы. Паводле папярэдняй версіі, пажар узнік з-за парушэння правілаў мантажу печы (адсутнасць супрацьпажарнай раздзелкі).

— У халодную пару года гэта адна з самых частых прычын пажараў, — адзначае інспектар РАНС Андрэй Чакан па шляху ў прафілактычны рэйд у Блужскі сельсавет. — У лютым у Мінскай вобласці праходзіць месячнік пажарнай бяспекі. Наша задача яшчэ раз нагадаць людзям, што іх бяспека і жыццё — у іх руках.

Кіроўца РI «Энерганагляд», здаецца, вязе нас па добра знаёмых адрасах. У большасці вёсак яму можна не называць нумары дамоў: з прыпынкам не памыліцца, бо неаднаразова вазіў сюды прадстаўнікоў сваёй інспекцыі.

— Па першых двух адрасах нас накіраваў сацыяльна-педагагічны цэнтр. Сем'ям, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, пастаянна ўдзяляем асаблівую ўвагу — кажа інспектар «Энерганагляду» Аляксандр Фіневіч, які ў гэты раз адправіўся ў рэйд.

Першы прыпынак у вёсцы Залог Пяцігодкі. Ідзем у адну з кватэр. Нас сустракае гаспадыня, якая жыве разам з мужам і трохгадовай дачкой. Дзяўчынка знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (суправаджаецца), таму сям'я і апынулася ў спісе ў інспектараў. Але любая праверка лішняй не будзе, тым больш што дом ужо не новы. Сям'я жыве тут чацвёрты год, кватэра належыць ААТ «Суцінскі».

Інспектар РАНС адключыў электрапрыборы і праверыў коркі. Жучкоў не аказалася.

- У нас было такое парушэнне, калі толькі пераехалі ў кватэру. «Сюрпрыз» застаўся ад ранейшых гаспадароў. Самі такіх парушэнняў не дапускаем — патлумачыла гаспадыня.

Андрэй Чэкан праверыў стан печы. Ён звярнуў увагу на адсутнасць прытопачнага ліста і адступкі. Заўвагі жанчына паабяцала ліквідаваць.

Дарослыя ў гэтай сям'і — аматары пакурыць у верандзе.

— Попел стрэсваем толькі ў попельніцу — удакладніла жанчына.

— Гэта правільна. Але веранда - таксама частка дома — нагадаў інспектар РАНС. — У вас дома дзіця, ды і побач людзі жывуць. Падумайце аб сваёй бяспецы.

Цацкі ў двары аднаго з дамоў у вёсцы Суцін казалі аб тым, што тут жывуць дзеці. Але дзіцячы смех мама не чула ўжо месяц. Хлопчык і дзяўчынка, 2011 і 2013 гадоў нараджэння, знаходзяцца ў сацыяльным прытулку ў Дуброўцы. Дзяцей забралі туды ўжо другі раз.

— Думаю, што ў сакавіку дзеці будуць са мной, — кажа Вікторыя. — Пачалі з мужам рабіць рамонт. Дом ужо стары. Разумеем, што ёсць заўвагі, будзем выпраўляць.

У доме дзве печкі, адна не працуе. На той, якая абагравае практычна ўвесь дом, ёсць расколіна. Гаспадар запэўніў, што ўжо замачыў гліну і заладзіць расколіну ў бліжэйшы час.

Віктар Панкратовіч жыве ў вёсцы Арэшкавічы разам з састарэлай маці і дарослым сынам. Нядаўна назіральная камісія ўжо прыязджала да яго з праверкай. Без парушэнняў не абышлося: у печкавай дзверцы не было ручкі, у калідоры навісалі аголеныя правады.

— На ліквідацыю гэтых парушэнняў мне далі месяц. Усе ліквідую, хіба камусьці хочацца згарэць? — кажа гаспадар дома. — У вёсцы тынкоўкі не купіш, трэба ехаць у горад. З працай не заўсёды атрымоўваецца выехаць, таму працэс ідзе не так хутка, як бы хацелася. Але ў прызначаны тэрмін усё будзе выпраўлена.

Стукаем у дзверы аднаго з дамоў у вёсцы Берлеж. Пачуўшы «адкрыта», заходзім. Гаспадыня дома чатыры месяцы таму пашкодзіла нагу, таму сама адчыніць дзверы не змагла. У доме беспарадак, каля ложка — пустыя бутэлькі.

— Часам выпіваю, але не палю, — кажа гаспадыня.

Аляксандр Фіневіч праверыў стан электраправодкі. У гэтым доме, як і ў папярэдніх, Электраправодка старога ўзору, выкладзеная ромбам. Рэкамендацыі спецыяліста — зрабіць рамонт электраправодкі і правесці электрафізічныя вымярэннi жылога дома.

Андрэй Чэкан ў гэты раз рэкамендацыямі не абышоўся. Гэтая печ дэманструе ўсе грубыя парушэнні (глядзіце здымак). Інспектар РАНС склаў пратакол.

З усімі парушэннямі жанчына пагадзілася. Абяцала заняцца рамонтам печы, як толькі здароўе дазволіць стаць на ногі.

Пакуль удзельнікі рэйдавай групы рабілі сваю працу, у дом прыйшоў сужыцель гаспадыні. Мужчына прынёс бутэльку віна, якую пачаў распіваць проста перад інспектарамі. Спачатку ён быў даволі гаваркі, але паступова стаў блытаць словы, сеў на лаўку і заснуў. Горкая ўзяла сваё. Звесткі пра мужчыну інспектары перададуць у міліцыю.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

Чытаць 621 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»