Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

19.02.2019

Конкурс лідараў піянерскай арганізацыі

16 лютага ў ГУДО «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу лідараў «СуперТройка» сярод членаў грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».

Хлопцы з ДУА: «Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка», «Шацкая сярэдняя школа», «Голацкi КПК дзіцячы сад – сярэдняя школа» сабраліся, каб даказаць гледачам і журы, што менавіта лідэры іх піянерскай дружыны вартыя звання «Супер».

Конкурс пачаўся з задання «Трыяда лідэраў «Разам мы сіла». У выступленнях канкурсантаў раскрывалася ўзаемадзеянне, узаемасувязь у сістэме «важаты – піянер – акцябронак». Кожнае выступленне было маляўнічым і музычным, адрознівалася арыгінальным сцэнарыям.

Далей удзельнікі прадставілі відэаролікі «Самапрэзентацыя «Наш шлях да поспеху», у якіх прадэманстравалі свае якасці, захапленні, дасягненні і светапогляд.

І завяршылася «СуперТройка» конкурсным заданнем «Мазгавы штурм «Адгадаць за 60 секунд». Канкурсантам неабходна было адказаць на 3 пытаннi квiзу за 60 секунд. Усе ўдзельнікі выдатна справіліся з прапанаванымі пытаннямі, паказаўшы высокі ўзровень сваёй эрудыцыі.

Пры падвядзенні вынікаў «СуперТройкi» улічвалася і конкурснае заданне завочнага тура: «Партфоліо для важатага і піянера-лідэра» і фотакалаж «Заплечнік акцябронка».

Няпростае рашэнне прымалі члены журы. Яркія супертройкі запальвалі ў гэты дзень глядацкую залу! І вось ён... доўгачаканы вынік!!! Пераможцам конкурсу стала супертройка ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка»: старэйшая важатая Брывач Аксана Васільеўна, піянер-лідар Яфіменка Ганна і акцябранок – Гапоненка Мацвей. Другое месца занялі лідары ДУА «Шацкая сярэдняя школа»: старэйшая важатая – Навіцкая Наталля Яўгенаўна, піянер-лідар – Дубовік Вераніка, акцябранок – Гурыновіч Кацярына і ДУА «Голацкі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа»: старэйшая важатая – Зубрыцкая Валянціна Андрэеўна, піянер-лідар – Лысенка Кацярына, акцябранок – Смольская Вікторыя.

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі, у набыцці якіх дапамог аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Чытаць 599 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»