Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

19.02.2019

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Ад сумлення не схавацца!»

Інфармацыйны матэрыял для выступленняў у працоўных калектывах, арганізацыях і СМІ

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Ад сумлення не схавацца!» 22.02.2019 года на тэрыторыі Пухавіцкага раёна

Дзяржаўтаінспекцыя актыўна спрабуе прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы, калі кіроўцы, якія сталі ўдзельнікамі дарожнай аварыі, хаваюцца з месца здарэння.

Большасць здарэнняў звязаных з наездамі на пешаходаў і адбываюцца ў цёмны час сутак у населеных пунктах або іх ваколіцах. Аўтамабілісты з'язджаюць у надзеі, што ім удасца пазбегнуць адказнасці, але згодна са статыстыкай у 95% выпадкаў схаваўшыхся кіроўцаў знаходзяць. Пакінуўшыя месца здарэння кіроўцы толькі пагаршаюць сваё становішча, бо часта прычынай аварыі становяцца безадказныя паводзіны пешахода, значыць і адказнасць як адміністрацыйную, так і крымінальную, панясе ён. Што тычыцца кіроўцы, то нават у выпадку яго невінаватасці, за пакіданне месца аварыі, згодна з часткай 2 артыкула 18.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за пакіданне месца ДТЗ прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 2 гадоў. Акрамя таго, за заведамае пакіданне чалавека ў небяспечным для жыцця або здароўя стане, аўтамабіліст, які схаваўся з месца ДТЗ, можа быць пакараны па ч. 3 арт. 159 Крымінальнага кодэкса, якая прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Правілы дарожнага руху выразна вызначаюць канкрэтныя дзеянні кіроўцы пасля здзяйснення ДТЗ. Аўтамабіль павінен быць спынены. Яго, а таксама іншыя прадметы, якія адносяцца да аварыі, нельга перасоўваць або прыбіраць. Неабходна ўключыць светлавую сігналізацыю і выставіць знак аварыйнага прыпынку (альбо ліхтар, мiгаючы чырвоным святлом) на адлегласці не менш за 15 м ад аўтамабіля ў населеных пунктах і 40 м за горадам. Калі ёсць пацярпелыя, трэба прыняць усе меры для аказання ім неабходнай дапамогі. Варта выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу і паведаміць аб тым, што здарылася ў міліцыю. У экстраных выпадках іх неабходна накіраваць у бліжэйшую лячэбную ўстанову на спадарожным транспарце. Калі такой магчымасці няма, то пацярпелых неабходна даставіць у медустанову на сваім транспарце, папярэдне зафіксаваўшы (у прысутнасці відавочцаў) становішча транспартных сродкаў, пацярпелых, сляды і прадметы, якія адносяцца да ДТЗ. У бальніцы кіроўца абавязаны паведаміць сваё прозвішча, рэгістрацыйны знак транспартнага сродку, прад'явіць дакументы на аўтамабіль і пасведчанне кіроўцы альбо іншы дакумент, які сведчыць асобу. Пасля гэтага ён абавязаны вярнуцца на месца здарэння. Выканаўшы такія дзеянні, аўтамабіліст не будзе абвінавачаны ў пакіданні месца ДТЗ.

Правiльныя дзеянні дапамогуць пазбегнуць панікі або разгубленасці. Яшчэ падчас атрымання вадзіцельскага пасведчання, кожны павінен усведамляць якую адказнасць на сябе бярэ, вывучыць асновы аказання медыцынскай дапамогi. У мэтах прафілактыкі і папярэджання такіх сітуацый 22 лютага 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Ад сумлення не схавацца!».

ДАІ заклікае вадзіцеляў не заставацца ў баку і, стаўшы відавочцам падобнай сітуацыі, паведаміць супрацоўнікам ДАІ ці па тэлефоне 102 пра факт, пакідання месца аварыі вінаватым у ДТЗ.

АДАІ Пухавіцкага РАУС

 

Чытаць 584 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»