Кампанія пройдзе ў некалькі этапаў. На першым па радыё і тэлебачанні будуць трансляваць аўдыа- і відэаролікі, у якіх героі мультфільма «Чароўная кніга» задаюць пытанні па бяспецы. Тэсты з варыянтамі адказаў такім чынам падштурхоўваюць дарослых пагаварыць з дзецьмі на дадзеную тэму. Наступны этап стане лагічным працягам і добрай магчымасцю праверыць вынікі першага: з сярэдзіны сакавіка ў месцах масавага знаходжання людзей пачнецца проматэсцiраванне ад МНС з дапамогай спецыяльных інтэрактыўных стоек з героямі «Чароўнай кнігі». Бацькі і дзеці незалежна адзін ад аднаго пройдуць тэставанне і змогуць атрымаць грамату за добрыя вынікі.
Акрамя таго, плануецца ўсталяваць у раённых і абласных цэнтрах тэматычныя білборды.
Крыніца: БелТА.