Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.02.2019

Выстава, прысвечаная 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, працуе ў Мастацкай галерэі раённага краязнаўчага музея

Выстава, прысвечаная 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, адкрылася ў Мастацкай галерэі раённага краязнаўчага музея. У яго фондах захоўваецца нямала дакументальных і матэрыяльных сведчанняў аб той вайне. І выстава - магчымасць пазнаёміцца з імі.

Сярод экспанатаў — прадстаўленыя раённым ваенкаматам спісы пухаўчан, якія прымалі ўдзел у афганскіх падзеях. У іх — каля двухсот прозвішчаў. Ёсць і падзячны ліст, які атрымаў кожны вайсковец, калі савецкія войскі сыходзілі дадому.

А побач спіс тых, хто не вярнуўся: Леанід Бярковіч, Сяргей Капскі, Міхаіл Каўнацкі, Ігар Лапцэвіч, Мікалай Свістун, Мікалай Чэпік, Уладзімір Шахловіч, Сяргей Шэлег. На выставе іх фатаграфіі, апісанне подзвігу, асабістыя рэчы. Сяргей Капскі загінуў 28 верасня 1986 года пры выкананні баявога задання. У раённым краязнаўчым музеі захоўваецца яго заліты крывёю ваенны білет. У адной з вітрын можна ўбачыць і нататнік па спецпадрыхтоўцы Леаніда Бярковіча, які загінуў 7 верасня 1988 года падчас артабстрэлу.

На выставе ёсць фатаграфія ўраджэнца Кіраўскай вобласці Васіля Мазгалёва, які служыў у Віцебскай дэсантнай дывізіі, ваяваў у Афганістане, а дадому вярнуўся ў шынялі Мікалая Чэпіка. Маці Васіля перадала яе ў мясцовы музей, дырэктар якога прапанавала пераслаць рэліквію на радзіму. Цяпер шынель знаходзіцца ў музеі Мікалая Чэпіка ў Блужскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-базавая школа, які носіць імя героя. А на выставе можна ўбачыць ваенны білет і запісную кніжку Мікалая Чэпіка, сямейныя фатаграфіі, прысвечаныя яму кнігі.

У баявых дзеяннях у Афганістане прымалі ўдзел афіцэры Пухавіцкага гарнізона. Не ўсе з іх вярнуліся з той вайны. На выставе прадстаўлены фатаграфіі пахаваных на тэрыторыі нашага раёна маёра Мікалая Гарбунова і маёра Аляксандра Ляпіна, іншых афіцэраў.

Прыкметнае месца ў экспазіцыі займаюць кнігі, прысвечаныя воінам-афганцам. У іх ліку зборнік успамінаў воінаў-афганцаў, складзены Мікалаем Гурыным, кніга «Жыві і памятай», напісаная палкоўнікам у адстаўцы Уладзімірам Белавусавым і іншыя.

Выстава — даніна павагі і памяці ўсім, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Мы памятаем іх імёны.

Наталля Пархомчык.

 

Чытаць 508 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»