Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.02.2019

У Мар'інай Горцы прайшлі мерапрыемствы ў памяць пра воінаў-інтэрнацыяналістаў

Дзевяць гадоў, адзін месяц і васемнаццаць дзён доўжылася вайна ў Афганістане. 751 беларус загінуў, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак. З нашага раёна ў Афганістан было накіравана 102 чалавека, дзесяць з іх не вярнуліся.

Сёлета 15 лютага для воінаў-інтэрнацыяналістаў юбілейная дата: 30 гадоў таму апошнія савецкія войскі пакінулі Афганістан.

Урачыстыя мерапрыемствы ў Мар'інай Горцы сёлета прайшлі напярэдадні памятнай даты. Месцам сустрэчы для воінаў-інтэрнацыяналістаў стала вайсковая частка 89417. Ля мемарыяла ў гонар загінуўшых воінаў-спецназаўцаў 334-га атрада спецыяльнага прызначэння прайшоў мітынг. У ім прыняло ўдзел кіраўніцтва раёна, камандаванне брыгады, моладзь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і, вядома, воіны-інтэрнацыяналісты. Многія з іх спыняліся ля сцяны мемарыяла і ўчытваліся ў iмёны таварышаў, якія назаўжды засталіся маладымі…

Благачынны 1-га Пухавіцкага благачыння протаіерэй Аляксандр Цалкоў здзейсніў малітву за ўсіх воінаў, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу. Іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання.

Працягнулася мерапрыемства ў ваенным клубе "Гвардзеец". Старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда ў сваім выступе адзначыў, што памяць аб усіх загінулых у той вайне жывая. За духоўна-маральнае выхаванне маладога пакалення і ў сувязі з 30-годдзем вываду савецкіх войскаў з Афганістана Віктар Міхайлавіч уручыў падзякі Аляксандру Баешку, Аляксандру Багдзюкевічу, Аляксандру Кузняцову, Мікалаю Філіпаву.

Ветэранаў вайны ўзнагародзілі таксама камандзір вайсковай часткі Дзмітрый Кучук і старшыня раённай арганізацыі "Беларускі саюз афіцэраў" Аляксандр Дашкевіч.

На сцэну ў той дзень падымаліся ўсе воіны-інтэрнацыяналісты. Ваенны камісар Максім Уласаў і старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Віктар Болдыраў уручалі юбілейныя медалі "30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана". Тыя, хто не змог прысутнічаць у зале "Гвардзейца", абавязкова атрымаюць свае ўзнагароды.

Пад гучныя апладысменты залы такую ж юбілейную медаль Максім Уласаў уручыў бібліятэкару вайсковай часткі Людміле Галубенка за асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. Без сумнення, экскурсіі Людмілы Вiленаўны ніколі не пакідаюць абыякавымі.

Музей быў адкрыты і ў гэты дзень. Генадзь Шэршань і Аляксандр Крывіцкі знайшлі сябе на шматлікіх здымках. Мужчыны сябруюць з 1989 года.

- Роўна 30 гадоў таму, 14 лютага 1989 года, я выходзіў з Афганістана, - кажа Аляксандр Крывіцкі. - Прайшоў ад Кушкі да Кандагара. Пасля вяртання застаўся служыць у брыгадзе.

Генадзь Шэршань служыў у Асадабадзе ў 334-м атрадзе спецыяльнага прызначэння і быў сярод тых, хто першым выходзіў з Афганістана.

- Заўсёды цікава пытацца, але распавядаць нашмат цяжэй. Разумееце, што на вайне здаралася ўсякае. Цяжка ўспамінаць, калі таварышы гінулі, і ты не мог дапамагчы, - кажа Генадзь Шэршань. — Успаміны і сёння бударажаць сэрца. Упэўнены, некалькі скупых слёз сёння прамовілі ўсе мае таварышы.

Завяршылася мерапрыемства тэматычнай канцэртнай праграмай. Фінальную песню "Віват, шураві!", якая лічыцца неафіцыйным гімнам той вайны, воіны-афганцы выконвалі ўсёй залай.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

 

Чытаць 667 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»