Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.02.2019

Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую акцыю «Зробім дарогу бяспечнай!»

З 15 па 24 лютага 2019 года на тэрыторыі Пухавіцкага раёна Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Зробім дарогу бяспечнай!».

У студзені 2019 года на тэрыторыі Рэспублікі здзейснена 115 ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходы, веласіпедысты, возчыкі), у якіх 17 чалавек загінулі і 102 атрымалі траўмы. Ад агульнай колькасці загінулых у ДТЗ дадзеная катэгорыя складае 73,9%.

14 з 17 (82,4%) загінуўшых у ДТЗ уразлівых удзельнікаў дарожнага руху атрымалі смяротныя траўмы ў цёмны час сутак.

У мэтах мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху і папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму уразлівых удзельнікаў дарожнага руху з 15 па 24 лютага 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Зробім дарогу бяспечнай!».

Прафілактычныя мерапрыемствы закліканы ў чарговы раз звярнуць увагу пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў бяспечнага паводзінаў на дарозе.

У перыяд акцыі ДАІ арганізуе шырокую інфармацыйна-тлумачальную працу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі аб прычынах і наступствах ДТЗ з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху, правілах бяспечных паводзін, у тым ліку на пешаходных пераходах, адказнасці за ўчыненыя правапарушэнні, а таксама аб правілах і эфектыўнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці.

Запланавана правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў з прыцягненнем супрацоўнікаў усёй міліцыі грамадскай бяспекі па адпрацоўцы ў "гадзіны пік" і ў цёмны час сутак нерэгуляваных пешаходных пераходаў і аварыйна-небяспечных участкаў. Маршруты патрулявання нарадаў ДПС ДАІ будуць перагледжаныя і набліжаныя да месцаў масавага перамяшчэння пешаходаў, а таксама ўчасткаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных да рызыкi здзяйснення наездаў.

Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі ўзмоцняць кантроль за эксплуатацыйным станам вулічна-дарожнай сеткі, своечасовай ачысткай дарожна-камунальнымі службамі тратуараў, абочын і падыходаў да пешаходных пераходаў ад снегу і наледзі, абследуюць аварыйна-небяспечныя ўчасткі на прадмет іх асветленасці і наяўнасці неабходных тэхнічных сродкаў арганізацыі руху.

У поле зроку ДАІ трапяць не толькі пешаходы-парушальнікі, але і вадзіцелі, якія не выконваюць правілы праезду пешаходных пераходаў.

Прафілактычныя мерапрыемствы закліканы ў чарговы раз звярнуць увагу пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе.

Выконвайце правілы дарожнага руху! Будзьце ўважлівыя і асцярожныя на дарозе!

АДАІ Пухавіцкага РАУС.

 

Чытаць 566 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»