Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

07.02.2019

У Мар'інагорскай гарадской паліклініцы № 1 прайшоў Дзень донара

На мінулым тыдні ў Мар'інагорскай гарадской паліклініцы № 1 прайшоў Дзень донара. Гэта неабходнае для стварэння запасаў донарскай крыві мерапрыемства звычайна праводзіцца на платнай аснове і прыцягвае нямала людзей. На гэты раз донары атрымалі запрашэнне прыняць удзел у бязвыплатнай здачы крыві. Тым не менш, на запрашэнне адгукнуліся многія.

— 60 чалавек запісалася на бязвыплатную здачу крыві — распавяла загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Мар'інагорскай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Пацейка. — Хочацца выказаць вялікую падзяку работнікам ААТ "Машхарчпрад", Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Пухавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, якія арганізаванымі дэлегацыямі па 10-12 чалавек прыйшлі для ўдзелу ў добраахвотнай донарскай акцыі.

У лік прайшоўшых строгі адбор па медыцынскіх паказаннях і дапушчаных да донарскай працэдуры ўвайшло пяцёра супрацоўнікаў Пухавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: следчыя Вераніка Кульбіцкая, Кацярына Сотнікава, намеснік начальніка Пухавіцкага РАСК Аляксей Камінскі, следчыя Вольга Казакова і Ганна Няціна (на здымку).

Андрэй Георгіеў.

 

Чытаць 573 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»