Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

07.02.2019

Начальнік РАНС сустрэўся з жыхарамі Пухавіцкага сельсавета

Прафілактыка – неад'емная частка забеспячэння бяспекі кожнага жыхара. Таму работнікі Пухавіцкага РАНС надаюць гэтаму асаблівую ўвагу і рэгулярна праводзяць гутаркі з жыхарамі на сельскіх сходах. Так, 5 лютага начальнік Пухавіцкага РАНС Аляксей Несцяровіч правёў прафілактычную гутарку ў Пухавіцкім сельскім Савеце.

Да прысутных былі даведзены статыстычныя дадзеныя па пажарах, якія адбыліся, як у раёне за мінулы год, так і Мінскай вобласці, і па рэспубліцы ў цэлым.

Аляксей Мікалаевіч спыніўся на асноўных прычынах ўзнікнення пажараў, у прыватнасці эксплуатацыі пячнога ацяплення, на шляху прадухілення ўзнікнення пажару, мінімізацыі яго наступстваў, а менавіта своечасовы рамонт пячнога ацяплення і электраабсталявання, карысць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Асобная ўвага была нададзена спраўнасці электраправодкі. Недапушчальнасць смоткі правадоў, своечасовая замена праводкі і асобнай тэмай сталі электрычныя коркі. Выратавальнік прывёў прыклад, як грэбаванне правіламі бяспекі можа прывесці да трагедыі. На жаль, з пачатку года ў раёне ўжо быў зафіксаваны выпадак пажару з гібеллю чалавека, прычынай якога, як мяркуецца, з'яўляюцца так званыя "жучкі" ў электрычных корках.

МНС нагадвае, што недапушчальна перагружаць праводку і неабходна мяняць яе або абнаўляць асобныя яе элементы ў тэрмін. У ходзе гутаркі усе прысутныя атрымалі тэматычныя брашуры.

Пухавіцкі РАНС.

 

Чытаць 576 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»