Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.02.2019

Вялікія справы Года Малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года

Актыўна сабраліся ветэраны Пухавіцкага раёна на першае пасяджэнне свайго клуба сёлета.

Разгляданая тэма была блізкая і цікавая кожнаму.

Раённы Савет ветэранаў на парадак дня вынес пытанне: вялікія справы Года Малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года.

З цікавасцю слухалі кіраўніка ветэранскага клуба «Чысты чацвер», загадчыцу аддзела абслугоўвання і інфармацыі Пухавіцкай ЦБС, Таццяну Юр'еўну Аляксандравіч. Яе выступ суправаджаўся паказам, як вядомых ролікаў рэспубліканскага значэння, так і дакументальнымі фільмамі, якія адлюстроўваюць дасягненні роднай Пухоўшчыны, горада Мар'іна Горка. Адмысловымі авацыямі было сустрэта праслухоўванне і прагляд відэа, дзе ветэран працы нашага горада Траццякоў Уладзімір Васільевіч стаў лаўрэатам конкурсу-свята «Радасць мая» Рэспубліканскага фестывалю сучаснай хрысціянскай культуры «Дабравест» за подпісам Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла ў намінацыі «Кампазіцыя».

Жадаючых выступіць, задаць пытанні было шмат. І раённаму Савету ветэранаў прыйдзецца шмат і прадметна папрацаваць да наступнага пасяджэння, каб вырашыць усе пастаўленыя пытанні. Пасяджэнне, чарговы раз, пацвердзіла, што нашы ветэраны - неабыякавыя людзі і гатовыя выконваць актыўную ролю ў грамадскім жыцці сваёй Малой радзімы. Закрываючы пасяджэнне, старшыня падвёў яму вынік: кожны з нас, у меру сваіх сіл і магчымасцяў, павінен рабіць карыснае для свайго двара, вуліцы, горада, раёна.

Старшыня раённага Савета ветэранаў: Ганна Сабалеўская

Чытаць 618 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»