Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.02.2019

Эксплуатацыйна-рамонтная брыгада ўчастка цеплавых сетак ЦЭЦ-5 працуе не толькі хутка, але і якасна

Падставай для сустрэчы з эксплуатацыйна-рамонтнай брыгадай участка цеплавых сетак ЦЭЦ-5 стаў зварот жыхароў гарадскога пасёлка Рудзенск, якія былі ўражаныя тым, як працавалі энергетыкі: аператыўна, зладжана, прафесійна. Менавіта таму жыхары пасёлка, дзе ў выніку аварыйнай сітуацыі на сетках дамы засталіся без ацяплення, папрасілі нас выказаць падзяку энергетыкам.

— Калектыў работнікаў раёна цеплавых сетак ЦЭЦ-5 дастаткова прафесійны і добра абсталяваны тэхнічна для таго, каб аператыўна рэагаваць на любую аварыйную сітуацыю, — кажа начальнік раёна цеплавых сетак Васіль Малаковіч. — Гэта наш абавязак. Але нам, вядома, прыемна, калі людзі заўважаюць тое, што мы робім, і дзякуюць за працу.

Асноўная задача нашага калектыву — эксплуатацыя і рамонт цепласетак і гарачага водазабеспячэння для таго, каб ацяпляльны сезон для жыхароў абслугоўваемага рэгіёну праходзіў без праблем. Працы ў нас у гэтай сувязі нямала: на балансе прадпрыемства — 131 кіламетр цеплатрас. Асноўная іх частка была перададзена нам для абслугоўвання УП "Жылцепласэрвіс" КХ некалькі гадоў таму. За гэты час персаналам РТС былі прыведзены ў парадак найбольш праблемныя ўчасткі.

У 2017 годзе былі замененыя магістральныя цепласеткі. Летась замянілі на ПI і ГПІ трубы сеткі двух жылых комплексаў у пасёлку Дружны. Гэта больш за 4000 метраў цеплатрас.

Таксама летась энергетыкамі было адрамантавана 9 цэнтральных цеплавых пунктаў у Дружным і Свіслачы, заменена цепласетка да бальніцы ў гарадскім пасёлку Свіслач.

— Праблемных участкаў, дзе могуць узнікаць аварыйныя сітуацыі, усё яшчэ нямала — адзначае Васіль Малаковіч. — Але мы гатовыя ў любы момант выехаць на іх ліквідацыю. РТС забяспечаны неабходным рамонтным абсталяваннем, кадрамі і спецтэхнікай. У планах 2019 года — замена квартальных цепласетак у гарадскім пасёлку Свіслач.

На ўзбраенні энергетыкаў ёсць брыгадны аўтамабіль, які абсталяваны абсалютна ўсім неабходным для ліквідацыі аварый на цеплатрасах.

— У аўтамабілі маецца сістэма асвятлення для працы ў цёмны час сутак, сістэма жыццезабеспячэння рабочых (умовы, каб адпачыць, сагрэцца, прыняць ежу), — распавядае Васіль Дземідовіч. — Такой тэхнікі ў раёне больш няма. Таму мы аказваем пры неабходнасці дапамогу і іншым арганізацыям. Так здарылася, напрыклад, некалькі гадоў таму падчас сур'ёзнай аварыі на сетках у пасёлку Праўдзінскім, калі там склалася сапраўды складаная сітуацыя. Дзякуючы добраму аснашчэнню і, вядома, нашым спецыялістам, мы ў стане працаваць не толькі хутка, але і якасна.

Алена ШАНТЫКА.

Чытаць 581 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»