Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.02.2019

У Пухавіцкім раёне рэалізуецца праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна»

Кожны чацвёрты чацвер месяца для навучэнцаў IX-XI класаў праходзіць адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ».

«Школа Актыўнага Грамадзяніна» — праект, які дазваляе школьнікам сустракацца з дзяржаўнымі і грамадскімі дзеячамі, прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатамі, медыйнымі персонамі, зносіны з якiмi дапамогуць сфармаваць асобасныя якасці і перакананні навучэнцаў, навучыць іх крытычна думаць, развіваць камунікатыўныя навыкі.

— Мы арыентуемся на прапанаваныя тэмы (кожны месяц яны новыя) і, зыходзячы з тэматыкі, выбіраем людзей, якія могуць стаць гасцямі нашай школы,— распавядае намеснік дырэктара СШ № 4 горада Мар'іна Горка Вольга Кобан.— Тэма студзеньскай гутаркі — «Захаванне і прымнажэнне добрых традыцый Беларусі». У нас у краіне вельмі шмат самых разнастайных традыцый. Мы казалі аб спартыўных: пра «Калядным турніры», аб турніры «Залатая шайба», лыжных гонках «Снежны снайпер». Але хацелася пагаварыць з вучнямі і пра тых, якія ёсць у нашым раёне. І мы ўспомнілі, у прыватнасці, пра тое, што для юнакоў і дзяўчат, напрыклад, ужо некалькі гадоў праводзіцца баль праваслаўнай моладзі, падчас падрыхтоўкі да якога любы жадаючы можа навучыцца танцавальным асновам і многае даведацца пра тыя танцы, якія былі папулярныя стагоддзі таму.

З чва намесніка начальніка РАУС Іванам Ніжнікам школьнікі пагаварылі аб прафесійных традыцыях і пра тое, чаму моладзь сёння выбірае для сябе прафесіі, звязаныя з аховай правапарадку.

Зайшла размова аб традыцыі вяртацца пасля вучобы на сваю малую радзіму. І тут меркаванні былі выказаны самыя розныя. Трэба прызнаць, што далёка не ўсе старшакласнікі бачаць сваю будучыню ў родным для іх раёне. Прывабней выглядае сталіца. Але дзеці, спадзяюся, задумаюцца над пераглядам сваёй пазіцыі, калі прааналізуюць інфармацыю аб развіцці Дружнага, аб будаўніцтве і развіцці сучасных высокатэхналагічных вытворчасцяў, дзе будуць працоўныя месцы, добрая зарплата і магчымасць вырашыць жыллёвае пытанне. А Мінск, разам з тым, для пухаўчан застаецца горадам крокавай даступнасці.

Школьнікі задалі падчас сустрэчы нямала хвалюючых пытанняў. Думаю, адказы на іх былі цікавымі. Магчыма, дзякуючы такім сустрэчам пазіцыі дзяцей і дарослых бакоў стануць больш зразумелымі, што, безумоўна, карысна і важна.

Алена Іванова.

 

Чытаць 579 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»