Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.02.2019

Пяцікласнікі СШ №3 горада Мар’іна Горка сталі кадэтамі

Яшчэ такія маленькія, але ўжо такія сур’ёзныя, падцягнутыя, арганізаваныя… Пяцікласнікі з 5 «А» класа СШ №3 горада Мар’іна Горка відавочна адрозніваюцца ад сваіх аднагодкаў. І не выпадкова: гэтыя хлапчукі і дзяўчынкі — вучні ваенна—патрыятычнага класа, які рашэннем раённага выканаўчага камітэта быў адкрыты 1 верасня ў СШ №3 горада Мар’іна Горка.

 

— Да стварэння такога профільнага класа мы ішлі не адзін год, — кажа Алена Власіхіна, дырэктар школы. — Раней мы часцей чулі пра існаванне ў школах такіх класаў, што з’яўляліся базавымі для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія марылі пра паступленне ў ваенныя вучылішчы. І гэта была добрая традыцыя. Яе і вырашылі адрадзіць, дзякуючы таму, што школа доўгі час цесна супрацоўнічае з вайсковай часткай. Мы праводзім нямала сумесных мерапрыемстваў у рамках работы факультатыва «Мая Айчына», гуртка «Юны спецназавец». Таму рашэнне аб адкрыцці кадэцкага класа прадуманае і лагічнае.

Вучняў у ваенна-патрыятычны клас адбіралі спецыяльна. Улічвалі жаданне, стан здароўя, паспяховасць у вучобе. Спецыяльна для гэтага класа сшылі форму. І вось надышоў дзень, калі пяцікласнікі гатовы для пасвячэння ў кадэты.

Падпалкоўнік Дзяніс Жур з дачкой Ірынай.

— З першага верасня мы займаліся з вучнямі па прадметах пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, — расказвае куратар класа, намеснік начальніка аддзялення ідэалагічнай работы в/ч 89417 падпалкоўнік Дзяніс Жур.— Яны ўжо маюць некаторыя навыкі страявой, медыцынскай падрыхтоўкі, ведаюць нешта з ваеннай тапаграфіі. Вывучэнне гэтых і іншых дысцыплін прадугледжана праграмай навучання. Дзеці не раз бывалі ў брыгадзе, бачылі, як нясуць службу салдаты, наведвалі музей вайсковай славы. Хачу сказаць, што ўсяго за некалькі месяцаў вучні не толькі даведаліся нешта новае для сябе, але і сталі прыкметна больш арганізаванымі, дысцыплінаванымі, сур’ёзнымі.

Сярод тых, хто ў гэты дзень перад сваімі таварышамі даваў клятву кадэта, была і дачка Дзяніса Жура. Падпалкоўнік ганарыцца тым, што яна, дзяўчынка, выбрала для сябе вучобу ў гэтым класе, і ўпэўнены: сэнс і карысць ад гэтага адназначна будуць.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці ганаровых гасцей, ветэранаў вайны і баявых дзеянняў у Афганістане, бацькоў і вучняў школы кадэтам былі ўручаны берэты. Момант хвалюючы і кранаючы. Але пяцікласнікі ўжо не проста дзеці — справіліся з хваляваннем па-даросламу, на выдатна.

Вучні-кадэты разам з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Іванам Мірошнікавым і спецназаўцам, выпускніком школы, Яраславам Паршынцавым.

Віншуючы юных кадэтаў, дырэктар школы Алена Власіхіна пажадала заўсёды памятаць пра тое, што да іх цяпер прыкавана ўвага вучняў і настаўнікаў з усіх школ раёна. Таму сваёй працай, сваімі паводзінамі трэба кожны дзень даказваць, што ты не проста так носіш кадэцкую форму.

Ад хлопчыкаў і дзяўчынак, я думаю, не чакаюць подзвігаў, але ўсе вераць, што дзеці, выхоўваць якіх будуць на лепшых традыцыях, стануць добрымі людзьмі і выберуць правільныя жыццёвыя арыенціры.

Алена МАКСІМАВА.

Чытаць 620 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»