Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.01.2019

Члены Пухавіцкага райвыканкама выступілі з актуальнай інфармацыяй перад калектывам ААТ «Машхарчпрад»

На мінулым тыдні з калектывам ААТ "Машхарчпрад" сустрэліся кіраўнік спраў райвыканкама Людміла Бельская, начальнік Пухавіцкага РАУС Павел Кастрыцкі і першы намеснік начальніка Пухавіцкага РАНС Ігар Барадзько. Члены раённага выканаўчага камітэта выступілі з актуальнай інфармацыяй па сваіх сферах.

Людміла Бельская распавяла, што ў мінулым годзе ў аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама паступіла 748 зваротаў. Большасць з іх звязаныя з працай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дзейнасцю садаводчых таварыстваў (у нашым раёне іх 163), з пытаннямі землеўпарадкавання. Людміла Аляксандраўна падкрэсліла, што адказы на ўсе пытанні павінны быць пісьменнымі, а ўсе праблемы, якія магчыма, павінны вырашацца на месцы.

Значна спрашчае многія адміністрацыйныя працэдуры для пухаўчан служба "Адно акно", створаная ў канцы лістапада мінулага года. Яе спецыялісты гатовыя даць пісьменную кансультацыю па розных пытаннях не толькі на месцы, але і па тэлефоне 142.

Начальнік РАУС Павел Кастрыцкі свой выступ пабудаваў у форме дыялогу. Работнікі ААТ "Машхарчпрад" звярнулі ўвагу на неабходнасць пешаходнага пераходу каля іх адміністрацыйнага будынка. Ён будзе карысны не толькі для работнікаў прадпрыемства, але і многіх жыхароў мікрараёна «Крыніца», якія спяшаюцца на аўтобус і перабягаюць дарогу ў неналежным месцы. У ліку агучаных прапаноў: зрабіць тратуар каля прыпынку, "падсвятліць" пешаходны пераход, які знаходзіцца па вуліцы Паслядовіча за крамай «Крыніца», усталяваць дублюючыя знакі на расцяжцы перад пераездам, бо многія немясцовыя кіроўцы іх не заўважаюць і парушаюць правілы. Начальнік РАУС паабяцаў накіраваць абавязковыя да выканання прадпісанні ў адпаведныя арганізацыі і прадпрыемствы.

Павел Кастрыцкі нагадаў усім пешаходам аб неабходнасці пазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі ў цёмны час сутак, а вадзіцелям — аб захаванні хуткаснага рэжыму. У 2018 годзе ў раёне ў ДТЗ загінулі 11 чалавек, 43 атрымалі раненні.

Аб асноўных прычынах пажараў распавёў першы намеснік начальніка Пухавіцкага РАНС Ігар Барадзько. У рамках акцыі "Бяспека - у кожны дом", якая гэтымі днямі праходзіць у нашым раёне, усім удзельнікам сустрэчы ўручылі тэматычныя буклеты. Аб правілах бяспекі калектыву прадпрыемства нагадалі пры дапамозе тэматычнага відэароліка.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

 

Чытаць 588 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»