Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.01.2019

Час дэкларацыі

Згодна артыкулу 219, пункту 1 артыкула 222 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь фізічныя асобы, якія атрымалі ў 2018 годзе даходы, якія падлягаюць падаткаабкладанню, абавязаны не пазней за 1 красавіка 2019 года прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб.

Дэкларацыя можа быць прадстаўлена ў пісьмовай форме ў падатковы орган незалежна ад месца пастаноўкі на ўлік або ў электронным выглядзе праз Асабісты кабінет плацельшчыка.

Найбольш распаўсюджанымі даходамі фізічных асоб, якія падлягаюць падаткаабкладанню, з'яўляюцца:

- даходы, атрыманыя за мяжой і (або) з-за мяжы Рэспублікі Беларусь (аплата за працу па найму, выйгрышы ў online-казіно або букмекерскіх канторах, дывідэнды па акцыях замежных кампаній, працэнты па рахунках у замежных банках);

- даходы, атрыманыя ад продажу на працягу каляндарнага года аднаго аўтамабіля, агульная маса якога перавышае 3,5 тоны і (або) колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя сядзення кіроўцы, перавышае восем альбо больш аднаго механічнага транспартнага сродку;

- даходы, атрыманыя ад продажу больш аднаго на працягу пяці гадоў жылога дома, адной кватэры, адной дачы, аднаго садовага доміка, аднаго гаража, аднаго машына-месца, аднаго зямельнага ўчастка, якія належаць ім на праве ўласнасці (долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць);

- даходы, атрыманыя ў выглядзе вяртання ўзносаў пры спыненні будаўніцтва кватэр і (або) індывідуальных жылых дамоў або пры патанненні будаўніцтва, у выпадку прымянення ў дачыненні да сум такіх узносаў маёмаснага падатковага выліку;

- даходы, атрыманыя ў выніку дарэння ад фізічных асоб, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у памеры, які перавышае 6116 беларускіх рублёў, у суме ад усіх крыніц на працягу падатковага перыяду. Выключэнне складаюць даходы, атрыманыя ад фізічных асоб, якія знаходзяцца паміж сабой у адносінах блізкага сваяцтва або апекуна, папячыцеля i падапечнага;

- даходы, атрыманыя на працягу 2018 года ад іншых фізічных асоб, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ад здачы ўнаём жылых і нежылых памяшканняў на агульную суму больш за 6 116 беларускіх рублёў.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пухавіцкім раёне і ўпраўленне па працы з плацельшчыкамі па Чэрвенскім раёне ажыццяўляюць прыём падатковых дэкларацый (разлікаў) у наступным рэжыме:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 19.00,

23 і 30 сакавіка 2019 года з 9.00 да 13.00.

Даведкі па тэлефоне 8 (01713) 35455, 8 (01714) 28579.

Чытаць 638 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»