Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.01.2019

Алесю Карлюкевічу - 55

22 студзеня з нагоды юбілея нашага знакамітага краязнаўцы і пісьменніка Алеся Карлюкевіча ў Дружненскай школе пачатковых класаў было праведзена мерапрыемства пад назвай “Пухавіцкі край у кнігах Алеся Карлюкевіча”. Арганізавана яно было Дружненскай дзіцячай бібліятэкай пры дапамозе завуча і настаўнікаў школы.

На мерапрыемстве экспанавалася 10 кніг пісьменніка. Больш дакладна гаварылась пра дзве кнігі: “І марам волю дам” і “Крыніца паноў Ельскіх”. З дапамогай іх дзеці падарожнічалі па вёсках раёна ад берагоў Цітаўкі, дзе раней знаходзіўся знакаміты дом адпачынку пісьменнікаў, у розныя бакі Пухавіцкага краю. Прагучаў верш Якуба Коласа, прысвечаны нашым краявідам. Больш дакладна дзеці даведаліся пра бліжэйшыя да Дружнага населеныя пункты - Дукору і Свіслач. Падкрэслівалася, што творчы шлях Алеся Карлюкевіча пачаўся ў школе юных карэспандэнтаў пры раёнай газеце. Яго асабістыя якасці - арганізаванасць, дакладнасць пры яго літаратурных знольнасцях дапамагаюць яму ў пісьменніцкай дзейнасці і на пасадзе міністра інфармацыі РБ.

На мерапрыемстве прысутнічала 80 вучняў 3-х класаў.

Чытаць 688 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»