Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.01.2019

У дзень снегу - на лыжню

У нядзелю, 20 студзеня 2019 года, калі ўсе аматары здаровага ладу жыцця адзначалі Сусветны дзень снегу, на гарадскім стадыёне сабраліся педагогі, якія прынялі ўдзел у чарговым этапе штогадовай раённай галіновай спартакіяды ФСК «Буравеснік».

 

- Сёлета ў лыжні ўдзельнічала 11 каманд з устаноў адукацыі нашага раёна — - распавядае старшыня Пухавіцкага райкама Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Шавель. - Надвор'е ў нядзелю, праўда, не вельмі нас парадавала: усім хацелася сонечнага студзеньскага настрою. Яго прыйшлося ствараць самім, так як сонечнымі днямі зіма не песціць. І ў нас атрымалася, таму што на лыжню выйшлі ўсе з энтузіязмам і жаданнем паказаць добры вынік.

Па выніках лыжных забегаў першае месца заваявала каманда ДУА "Дрычынская базавая школа". Педагог па фізічнай культуры Валеры Качаргін здолеў падрыхтаваць і матываваць калегаў так, што роўных ім у гэтым годзе не аказалася.

Сам выйшаў на лыжню і капітан каманды, старшыня прафсаюзнага камітэта ДУА "Рудзенская сярэдняя школа" Дзяніс Гаваркоўскі. Яго падтрымалі калегі. І агульны вынік парадаваў: каманда стала другой.

Трэцяе месца ў гэтым годзе дасталася педагогам з ДУА "Сярэдняя школа №4 г. Мар'іна Горка", якіх рыхтавала Ганна Чумак.

- Гэтыя каманды штогод паказваюць добрыя вынікі, - кажа Таццяна Шавель. - Пры гэтым выступаюць не адным і тым жа складам. Значыць, ведаюць сакрэт таго, як змагацца і перамагаць.

Адным з самых падрыхтаваных лыжнікаў апынуўся дырэктар ДУА "Мар'інагорская гімназія" Сяргей Зінкевіч. Ён паказаў вельмі добры вынік ў сваёй узроставай катэгорыі.

А самым актыўным і пазітыўным заўзятарам назвалі дырэктара ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Мар'іна Горка" Дзіну Паўлаву. Яна шчыра падбадзёрвала не толькі сваіх калегаў, але і кожнага, хто ў гэты дзень стаў на лыжы.

Алена Іванова.

Чытаць 681 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»