Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

16.01.2019

Сфарміраваны і прыняты бюджэт Пухавіцкага раёна на 2019 год

Напярэдадні новага года на сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і 8-й сесіі Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання былі разгледжаны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2019 г. і раённы бюджэт на 2019 г.. З інфармацыяй аб бюджэце на 2019 г. выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Бандарэнка.

Аб'ём бюджэту раёна па даходах і расходах прагназуецца ў суме 79 579,2 тысячы рублёў. Уласныя даходы мясцовых бюджэтаў (82,6 адсотка ўсіх даходаў) прагназуюцца ў суме 65 716,2 тысячы рублёў.

Асноўнымі даходнымі крыніцамі працягваюць заставацца падаходны падатак з фізічных асоб, падатак на даданую вартасць, падаткі на ўласнасць, іншыя падаткі ад выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), якія забяспечваюць 91,5 адсотка паступленняў уласных даходаў.

Агульная сума непадатковых даходаў (7,1 адсотка ўсіх даходаў) ацэньваецца ў суме 4 678 тысяч рублёў.

Для збалансаванасці мясцовых бюджэтаў і ажыццяўлення шэрагу мэтавых выдаткаў з рэспубліканскага бюджэту ў наступным годзе прадугледжваецца перадача сродкаў у агульным аб'ёме 13 863,0 тысячы рублёў (13 299,9 тысячы рублёў — датацыя, 563,1 тысячы рублёў — мэтавыя субвенцыі ). Іх удзельная вага займае 17,4 працэнта ў даходах бюджэту раёна.

Выдаткі кансалідаванага бюджэту раёна ў памеры 79 579,2 тысячы рублёў сфарміраваны зыходзячы з наяўных фінансавых рэсурсаў. Фарміраванне бюджэту ажыццяўлялася ў адпаведнасці з зацверджанымі рэгіянальнымі комплексамі мерапрыемстваў дзяржаўных праграм. Укараненне ў бюджэтны працэс праграмна-мэтавага метаду накіравана на дасягненне канкрэтных вынікаў, якiя вызначаюцца дзяржаўнымі праграмамі, і эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў.

У агульным аб'ёме бюджэту 2019 года першачарговыя выдаткі плануюцца ў суме 69 018,4 тысячы рублёў, або 86,7 адсотка ўсіх выдаткаў бюджэту.

Прыярытэтнай задачай пры фарміраванні праекта бюджэту на 2019 г. з'яўлялася забеспячэнне ў поўным аб'ёме ўсіх выдаткаў па сацыяльных выплатах і заработнай плаце ў бюджэтным сектары і сферы дзяржаўнага кіравання .

Галіновая структура расходнай часткі бюджэту адзначаецца захаваннем сацыяльнай накіраванасці. У бюджэце 2019 года — 74,4 адсотка выдаткаў бюджэту раёна (59 198,9 тысячы рублёў) плануецца накіраваць на сацыяльную сферу.

На фінансаванне ўстаноў адукацыі будзе накіравана 47 працэнтаў расходаў бюджэту раёна, на ахову здароўя — 18,6 працэнта. Выдаткі на сацыяльную палітыку складуць 4,8 працэнта, на культуру, мастацтва і кінематаграфію — 2,9 адсоткі, на фізічную культуру і спорт плануецца накіраваць 1 працэнт расходаў бюджэту раёна.

Выдаткі на жыллёва-камунальную гаспадарку (без уліку выдаткаў на жыллёвае будаўніцтва) складаюць 11 652,7 тысячы рублёў, або 14,6 працэнта ад аб'ёму выдаткаў бюджэту. На субсідзіраванне прадпрыемстваў транспарту, ажыццяўляючых гарадскія і прыгарадныя пасажырскія перавозкі, у праекце бюджэту на 2019 г. прадугледжваецца 1 028,7 тысячы рублёў.

Субсідыі на патанненне кошту цвёрдых відаў паліва , што рэалізуюцца насельніцтву, прадугляджана ў суме 573,8 тысячы рублёў.

Фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці аграпрамысловага комплексу вызначана ў аб'ёме 1 581 тысяча рублёў .

Па іншых бюджэтных выдатках і галінах, якiя займаюць некалькі меншую ўдзельную вагу, планаванне асігнаванняў выраблена па агульных падыходах фарміравання бюджэту.

З агульнага аб'ёму даходаў і расходаў бюджэту раёна (79 579,2 тысячы рублёў) даходы і выдаткі раённага бюджэту складаюць 77 477,5 тысячы рублёў. Гэта 97,4 працэнта аб'ёму бюджэту раёна.

Разліковыя паказчыкі па бюджэтах сельскіх і Праўдзінскага пасялковага Саветаў на 2019 г. сфарміраваны з ужываннем роўнага падыходу і складаюць 2 101,7 тысячы рублёў, або 2,6 адсотка бюджэту раёна.

Вольга Лугавая.

Чытаць 629 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»