Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

11.01.2019

Пухавіччане далучыліся да абласной акцыі «Міншчына спартыўная»

У першыя дні новага года стартавала абласная акцыя «Міншчына спартыўная». Цяпер усё, што звязана са здаровым ладам жыцця, аб’яўляецца актуальным, модным і ўсеагульным. У сувязі з гэтым у раёне ўжо прайшлі першыя спартыўныя мерапрыемствы.

У Мар’інагорскай СШ №4, напрыклад, арганізавалі вялікі калядны квэст, у рамках якога адбыліся лыжныя гонкі з удзелам дзяцей, бацькоў і ветэранаў спорту, якіх сабрала ў каманду Клаўдзія Блізнец, а таксама матчы па футболе на снезе (у іх прыняў актыўны ўдзел начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Сяргей Усік).

Таксама для жадаючых выпрабаваць сябе ў якасці скалалаза працаваў скаладром. Усяго за калядныя выхадныя паспаборнічалі і адпачылі больш за 160 вучняў школы. У бліжэйшы час на яе тэрыторыі пачне працаваць каток і пройдуць лыжныя спаборніцтвы. А на гарадскім стадыёне 12 студзеня абяцаюць снежныя забавы для ўсіх жадаючых. Пачатак запланаваны на 13.00.

Алена ІВАНОВА.

Чытаць 671 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»