Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.01.2019

«З дабром і міласэрнасцю»

Традыцыйная прафсаюзная акцыя "Рабі дабро на Каляды" прайшла на Пухаўшчыне. У пярэдадне Каляд прафсаюзныя актывісты раёна наведалі бальніцу сястрынскага сыходу ў а.г. Зазер'е і пацыентаў Шацкой участковай бальніцы, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках. Ва ўстановах аховы здароўя гасцей сустракалі цёпла і гасцінна. Пажаданні здароўя і шчасця плаўна пераходзілі ў сяброўскую гутарку.

Незабыўную святочную атмасферу дапамаглі стварыць Дзед Морорз і Снягурка, ролі якіх выканалі работнікі Голацкага сельскага дома культуры. Казачныя героі разам з пацыентамі вадзілі карагод вакол навагодняй ёлкі, а таксама заўзята спявалі і скакалі. Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі кожнага пацыента і ўручылі падарункавыя наборы ад раённага аб'яднання прафсаюзаў; прафсаюзных арганізацый аграпрамысловага комплексу; УП "Жылцепласэрвіс" КХ; РКЦ № 49 у г. М. Горка ААТ «Белагпрамбанк»; ДЛГУ "Пухавіцкі лясгас"; ААТ "Пухавічынафтапрадукт"; Рудзенская газанапаўняльная станцыя»; ДУ «Пухавіцкі РЦГиЭ»; КУП «Пухавіцкі камбінат бытавога абслугоўвання».

У завяршэнні святочнага мерапрыемства старшыня Пухавіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч падзякавала работнікам медустаноў за іх чулае, уважлівае і клапатлівае стаўленне да сваіх пацыентаў.

Чытаць 656 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»