Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.01.2019

Жыхарам вёскі Лешніца падарылі навагодні цуд

Усе людзі чакаюць цудаў. Асабліва  напярэдадні Новага года. І нават калі яшчэ ў дзяцінстве перасталі верыць у існаванне Дзеда Мароза, нечаканае з’яўленне на ганку дома навагодняга чараўніка і яго прыгажуні-унучкі выклікае  радасць  ва ўсіх, незалежна ад узросту. У гэтым яшчэ раз упэўніліся некаторыя ўраджэнцы вёскі Лешніца, якія сёння ў асноўным жывуць у Мінску, а сваю малую радзіму часцей наведваюць летам, калі пачынаецца дачны сезон. 

Яны вырашылі падарыць навагодні цуд сем’ям з дзецьмі і людзям сталага ўзросту, якія пастаянна жывуць у Лешніцы. Ініцыятыўная група, у склад якой увайшлі Таццяна Асташонак, Валянціна Ладуцька, Аксана Асташонак, Кірыл Вышынскі, Віктар Ажаронак, сабрала падарункі і прыехала ў госці да сваіх землякоў.  Можна ўявіць здзіўленне і малых, і дарослых, калі, адчыніўшы дзверы, яны на ганку свайго дома бачылі Дзеда Мароза і Снягурку, ролі якіх дасталіся Кірылу Вышынскаму і Аксане Асташонак. Дарэчы, Кірыл  ператвараецца ў навагодняга чараўніка як сапраўдны прафесіянал. Хобі ў яго такое: у вольны час ён  гэтую ролю выконвае на розных святах,  таму і мае ў запасе шмат прыгожых віншаванняў і вясёлых жартаў. У якасці падарункаў Дзед Мароз і Снягурка разам  са сваёй камандай уручылі жыхарам вёскі наборы цукерак і невялікія сувеніры, якія члены ініцыятыўнай групы набылі за свой кошт.

Навагоднія цуды рэдка здараюцца без удзелу неабыякавых людзей. Вось і арганізатарам гэтай падзеі было важна, каб на іх малой радзіме навагодняе свята не абмінула дамы, дзе жывуць адзінокія састарэлыя людзі, малыя дзеці, якія вельмі чакаюць Дзеда Мароза з яго цудоўнымі сябрамі.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Чытаць 606 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»