Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

09.01.2019

Са свята міру, любові і добра пачаўся гэты тыдзень для праваслаўных вернікаў

З свята міру, любові і дабра — Нараджэння Хрыстова — пачаўся гэты тыдзень для ўсіх праваслаўных вернікаў. У храмах раёна прайшлі святочныя Боскія літургіі. Аб нараджэнні Хрыста жыхарам Мар'інай горкі абвясьціў перазвон кафедральнага сабора святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

На святочнае Каляднае набажэнства, якое адбылося каля паўночы, многія прыходзілі цэлымі сем'ямі. Прыхаджане адзначалі незвычайнае афармленне сабора і яго тэрыторыі. Калядны вярцеп, ілюмінацыя, кветкі стваралі атмасферу чараўніцтва і таямніцы. Сапраўдным сюрпрызам для ўсіх стаў святочны салют.

Шматлюдна ў храме было на працягу ўсяго дня. З асаблівымі пачуццямі сюды спяшаліся вучні нядзельнай школы, для якіх прайшло традыцыйнае Каляднае парафіяльнае свята. Матушка Ірына Целкова павіншавала ўсіх з Калядамі, і затым хлопцы сталі галоўнымі героямі мерапрыемства. Навучэнцы падрыхтавалі калядныя спевы і вершы. Асабліва ўразілі гледачоў вершы ў выкананні дзяцей з групы ранняга развіцця, якая працуе ў нядзельнай школе другі год. За старанні і таленты настаяцель сабора айцец Аляксандр Цалкоў уручыў усім навучэнцам падарункі. Узнагароды атрымалі і хлопцы, якія перамаглі ў конкурсе калядных малюнкаў.

Яркім момантам свята стала батлейка. У аснове пастаноўкі-сюжэт з Бібліі. З цікавасцю за дзеяннямі персанажаў сачылі нават самыя юныя гледачы. Трэба адзначыць, што такі тэатр лялек ёсць далёка не ў кожнай парафіі. У кафедральным саборы батлейка з'явілася летась.

- Дзецям гэта цікава. Ім падабаецца рабіць дэкарацыі, выбіраць музыку для выхаду — распавядае выкладчык нядзельнай школы Вераніка Котава, якая займалася пастаноўкай. - Батлейка вылучаецца незвычайнымі цацкамі. Раней мы заказвалі іх у майстрых, дапамагаюць нам і прыхаджане. У бліжэйшы час плануем рабіць лялек самастойна.

Увечары ў раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны Калядны канцэрт.

Праваслаўныя будуць адзначаць Каляды да Вадохрышча. Гэты час называюць Калядамі. У гэтыя дні прынята хадзіць у госці, дарыць падарункі і рабіць дабро.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ.

Чытаць 614 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»