Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

09.01.2019

Падведзены вынікі па ўпрыгожванні горада Мар’іна Горка да навагодніх і калядных святаў

Напярэдадні Новага года былі падведзены вынікі работы, праведзенай прадпрыемствамі і арганізацыямі па ўпрыгожванні горада і вы—творчых аб’ектаў да навагодніх і калядных святаў.

У намінацыі «Святочнае афармленне аб’ектаў і гарадскога асяроддзя на тэрыторыі Мар’інай Горкі» былі адзначаны ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» (дырэктару Аляксандру Кончанка была ўручана грамата старшыні райвыканкама), ААТ «Пухавічынафтапрадукт» і ААТ «Машхарчпрад» (кіраўнікам Юрыю Лагунчыку і Міхаілу Котаву ўручаны падзякі старшыні райвыканкама).

У намінацыі «Святочнае афармленне аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі раёна» граматай старшыні райвыканкама адзначаны калектыў ЗАТ «Август-Бел» (дырэктар Яўген Плаціноў). А падзяка старшыні райвыканкама ўручана калектыву ААТ «Завод горнага воску» (дырэктар Валерый Ясніцкі).

Упершыню была ўручана ўзнагарода ў намінацыі «За актыўны ўдзел і творчы падыход у падрыхтоўцы да навагодніх і калядных святаў». Граматай за вялікую працу, праведзеную па ўпрыгожванні нашага горада, атрымаў калектыў унітарнага прадпрыемства «Жылцепласэрвіс» КГ (дырэктар Іосіф Кучко).

Падзякі старшыні райвыканкама былі таксама ўручаны дырэктару філіяла «Белэнергабудіндустрыя» Андрэю Пузіку за падараныя гораду малыя архітэктурныя формы (снегавікі) і стваральніку відэафільма пра пераднавагоднюю Мар’іну Горку Яўгену Дарафеюку.

Алена ІВАНОВА.

Чытаць 632 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»