Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.11.2018

Дэлегацыя Пухаўшчыны прыняла ўдзел у абласным святочным мерапрыемстве «Наша слава, наш гонар, наша юнацтва-камсамол!»

Цырымонія закладкі «капсулы часу» з пасланнем для будучых пакаленняў.

Дэлегацыя Пухаўшчыны прыняла ўдзел у абласным святочным мерапрыемстве «Наша слава, наш гонар, наша юнацтва - камсамол!», прымеркаваным да 100-годдзя ўтварэння ВЛКСМ. Гасцей з усіх рэгіёнаў Міншчыны сардэчна сустракала Любань.

09 11 2018 2

Ветэраны камсамола Маргарыта Смулькевiч, Ірына Васілеўская, Уладзімір Жаровiн і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Аляксандра Стош.

На цэнтральнай плошчы горада сабраліся прадстаўнікі самай буйной маладзёжнай грамадскай арганізацыі мінулага стагоддзя. Усе ўдзельнікі свята сталі сведкамі цырымоніі закладкі «капсулы часу» з пасланнем для будучых пакаленняў, якую нашым нашчадкам трэба будзе адкрыть толькі праз 50 гадоў - у 2068 годзе. Пад тэкстам паслання падпісалася сённяшняя моладзь - першыя сакратары раённых моладзежных арганізацый вобласці і горада Жодзіна.

Затым кіраўніцтва аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама ветэраны камсамольскага руху і саюзная моладзь ўсклалі кветкі да мемарыяла загінулым савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам.

У Любанскім раённым цэнтры культуры працавалі інтэрактыўныя выставачныя пляцоўкі, тэматычныя фотозоны і імправізаваная тэлестудыя. Камсамольскія значкі і квіткі, ганаровыя граматы, сцягі, вымпелы вярнулі камсамольцаў ў атмасферу працоўных пяцігодак і ударных будоўляў.

З святам усіх, хто сабраўся павіншаваў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч. Затым адбылося ўзнагароджанне ветэранаў камсамола і лепшых прадстаўнікоў сучаснага моладзежнага руху.

09 11 2018 3

Дырэктар ААТ «Агра-абярэг» Пётр Козак.

Гучныя апладысменты гучалі і ў адрас пухаўчан, якія падымаліся на сцэну за ўзнагародамі. За шматгадовую працу Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь адзначаны дырэктар ААТ «Агра-абярэг» Пётр Козак. Дырэктар раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры.

Завяршальным акордам свята стала канцэртная праграма з удзелам артыстаў з розных куткоў вобласці. Любань, дарэчы, не выпадкова выбрана месцам правядзення свята. 50 гадоў таму Любанская раённая камсамольская арганізацыя Мінскай вобласці была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Кацярына Вернікоўская.

Чытаць 944 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»