Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.01.2020

Шмат гасцей наведалі сацыяльны прытулак у Дубраўцы падчас акцыі «Нашы дзеці»

Падчас акцыі “Нашы дзеці” асаблівая ўвага ўдзяляецца хлопчыкам і дзяўчынкам, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах. Таму  шмат гасцей у святочныя дні бывае ў інтэрнатных установах, прытулках,  дзе дарослыя  імкнуцца зрабіць так, каб усе нягоды іх маленькіх выхаванцаў  хутчэй сталі ўспамінамі.

Амаль штодня падчас правядзення акцыі сустракалі гасцей з падарункамі і ў дзіцячым сацыяльным прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, што знаходзіцца ў Дубраўцы. У госці да выхаванцаў завіталі ваеннаслужачыя в/ч 89417 і парадавалі ўсіх казкай, якую сачынілі і паставілі самі. З падарункамі завіталі сюды і прадстаўнікі раённага ваеннага камісарыята. У святочныя дні пабывалі ў прытулку  добрыя сябры  — члены пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”. Наведалі выхаванцаў вучні сярэдняй школы №4 горада Мар’іна Горка, члены піянерскай арганізацыі раёна, бацькі вучняў  сярэдняй школы №2 горада Мар’іна Горка. На галоўны святочны ранішнік з падарункамі прыехалі пастаянныя шэфы — прадстаўнікі дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства  “Белспецзнештэхніка”, суддзя Мінскага абласнога суда Анастасія Куль-біцкая і памочнік старшыні суда Пухавіцкага раёна Арыся Ганжына, старшыня Мінскага абласнога прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Валерый Балкіс. Павіншавала са  святам педагогаў і выхаванцаў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Шавель. Прыемным стаў і візіт прадстаўнікоў Цэнтра банкаўскіх паслуг №626/аперацыйнай службы ААТ “Беларусбанк”.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

 

 

Чытаць 2791 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»