Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.11.2019

На будынку чыгуначнага вакзала ў Тальцы аднавілі памятную дошку ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Адбылася гэтая падзея ў межах “Каласавін”, якія зараз праходзяць у нашым раёне.

Дошка на будынку чыгуначнага вакзала ў Тальцы была ўсталявана  ў 1997 годзе. Але прайшоў час, і  яна  патрабавала аднаўлення.  Што і было зроблена пасля рамонту будынка вакзала. На дошцы надпіс: “Улетку з сям’ёю ў мястэчку Талька  (1933-1934), у вёсцы Загібелька (1935 — не  існуе)  адпачываў і працаваў народны  паэт  Беларусі  Якуб  Колас”.

У гонар падзеі прайшла невялікая цырымонія, у якой прынялі ўдзел унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч,  супрацоўнікі дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея  Якуба  Коласа (у  гэтым годзе, дарэчы, музею  спаўняецца 60 гадоў),  раённага краязнаўчага музея, раённай бібліятэчнай  сістэмы.

Дырэктар   раённага   краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч напомніў, што Колас  палюбіў   Пухавіччыну і лічыў яе сваёй другой радзімай. У Тальцы паэт  кватараваў у хаце  былога ляснічага Аляксандра Яўсейчыка. Сёння  вядома,  дзе  знаходзілася  яго  сядзіба.   Удзельнікі  мерапрыемства  пабывалі  на   гэтым месцы. З усіх будынкаў там захаваўся хлеў, а хата была перабудавана.

Сёння памятныя дошкі ў гонар Якуба Коласа  ўсталяваны ва ўсіх месцах нашага раёна, тым ці іншым чынам  звязаных з паэтам:  у  Тальцы, Балачанцы,  Пухавічах,   Мар’інай Горцы.  У раённым краязнаўчым музеі створана экспазіцыя “Якуб Колас: прырода  і  людзі  роднага  краю”.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 2680 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»