Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

16.04.2019

У ААТ «Зазерка» на сяўбе працуе зладжаная каманда

Акуратна апрацаваныя і засеяныя палеткі прыцягваюць увагу па дарозе ў ААТ “Зазерка”. Гэта яскравы прыклад культуры земляробства і майстэрства сейбітаў. І такіх палёў у гаспадарцы з кожным днём усё больш. Сяўба яравых збожжавых і зернебабовых, пад якія адводзілі 1000 гектараў, завершана.

— Сёлета ў першай дэкадзе красавіка мы завяршаем сеяць раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры. На рахунку Аляксея Вераскоўскага ўжо больш за 600 гектараў. У мінулым годзе на гэты час у яго было толькі каля 100 гектараў, — расказвае дырэктар гаспадаркі Андрэй Папельскі. — Аснову будучага ўраджаю закладвае таксама Сяргей Шчэрба. Ён засеяў больш за 400 гектараў. Насенне сейбітам падвозяць Уладзімір Камлюк і Віктар Бурак.

Расказваючы пра ход палявых работ, Андрэй Станіслававіч заўсёды робіць акцэнт на працы людзей. Для іх распрацаваны ўмовы спаборніцтва падчас вясенніх палявых работ. Пераможцы атрымаюць падарункі і ад прафсаюзнай арганізацыі, і ад гаспадаркі.

Зараз на падрыхтоўцы глебы лідзіруе Міхаіл Булгак, які апрацаваў больш за 1000 гектараў. Андрэй Куслій унёс мінеральныя ўдабрэнні на 1287 гектарах, Сяргей Дароўскі — на 1780 гектарах. “Тысячнікаў” у гаспадарцы шмат. На падвозе КАСа былі задзейнічаны Канстанцін Максімчык і Алег Зяньковіч. Іон Панфіл займаўся ўнясеннем мінеральных удабрэнняў. Цяпер да свайго трактара зачапіў плугі і праводзіць ворыва.

Варта адзначыць і зладжаную работу інжынернай службы гаспадаркі. Напярэдадні новага сезона ў сельгасарганізацыі абнавілі машынна-трактарны парк. Набылі новы трактар, культыватар, два шматфункцыянальныя паўпрычэпы ПМФ.

Работнікі калектыву атрымалі спецадзенне. У сталовую гаспадаркі закупілі новае абсталяванне. Абеды і падвячоркі на палі цяпер прывозяць у тэрмакантэйнерах.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Чытаць 3169 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»