Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.03.2019

30 сакавіка ў Пухавіцкім раёне адбудзецца суботнік

З мэтай навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў нашага раёна, аб’ектаў сацыяльнай сферы, месц масавага адпачынку раённы выканаўчы камітэт вырашыў рэкамендаваць усім арганізацыям раёна незалежна ад форм уласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам на добраахвотнай аснове 30 сакавіка прыняць удзел у суботніку на рабочых месцах або па навядзенні парадку на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый і прылягаючых тэрыторыях.

Створана рабочая група раённага выканаўчага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка. Яе ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Крэмень.

Рэкамендована заробленыя ў час правядзення раённага суботніка або сабраныя ў добраахвотным парадку па ведамасці грашовыя сродкі пералічыць на разліковы рахунак райвыканкама № BY BAPB 3641 3674 5002 0000 0000 у адкрытым акцыянерным таварыстве “Белаграпрамбанк” г. Мінск, БІК ВАРВ BY 2Х, УНП 600125530.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне горада і населеных пунктаў Пухавіцкага раёна, дарог і прыдарожных тэрыторый і на іншыя мэты згодна з рашэннем райвыканкама.

Чытаць 3075 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»