Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

20.09.2018

Сяргей Ніпарко з ААТ “Ражджэственскае-Агра” - лепшы араты ў раёне

Сяргей Ніпарко з ААТ “Ражджэственскае—Агра”  — адзіны механізатар у раёне, які з 15 жніўня па 1 верасня пад азімыя збожжавыя заараў больш за 500 гектараў плошчы.  За плённую працу малады  механізатар  атрымаў Ганаровую грамату  райвыканкама і грашовую прэмію.

Канкурэнтаў у Сяргея Сяргеевіча было нямала: штодзень на ворыве ў гаспадарках раёна працуюць больш за дваццаць чалавек. Аднак толькі ён уклаўся ў тэрміны, якія былі вызначаны раённым выканаўчым камітэтам, і дасягнуў пастаўленай мэты.

— Я хацеў паказаць нашу гаспадарку з лепшага боку, — гаворыць Сяргей. — І асабіста для сябе было цікава: ці змагу заараць такую плошчу  за два тыдні. Было няпроста, але вы-нікам я задаволены.

Сяргей Ніпарко працуе на энерганасычаным трактары МТЗ-3522,  тэхніка  падводзіла маладога механізатара. Амаль шэсць дзён вымушаных  перапынкаў адпаведным чынам уплывалі на настрой Сяргея. Таму працаваў і ноччу.

А нядаўна ён  зачапіў да свайго трактара агрэгат для падрыхтоўкі глебы.

Сяргей Ніпарко працягвае працоўную дынастыю. У ААТ “Ражджэственскае-Агра” працуе  яго бацька, які сёлета намалаціў тысячу тон зерня  на жніве.

Чытаць 2835 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»