Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

31.05.2018

Сянажныя траншэі ААТ “Ражджэственскае-Агра” паступова запаўняюцца

6000 тон сенажу неабходна нарыхтаваць на зімова-стойлавы перыяд ААТ “Ражджэственскае-Агра”. Сянажныя траншэі гаспадаркі  паступова запаўняюцца. На раніцу аўторка нарыхтавана  амаль 2000 тон.  

У сельгаспрадпрыемстве арганізавана звяно, якое не першы год задзейнічана на корманарыхтоўцы.  Іван Бакунчык на КВК здрабняе зялёную масу, штодзень дадаючы на свой рахунак  каля 420 тон. На адвозцы задзейнічаны Сяргей Лаўрыненка, Дзмітрый Бірукоў, Максім Вераскоўскі, бацька і сын Сяргей Казіміравіч і Сяргей Сяргеевіч Ніпарка. У гаспадарцы стараюцца спраўляцца сваімі сіламі, але часам на дапамогу прыходзіць тэхніка і людзі з УП “Жылцепласэрвіс” КГ.

31 05 2018 11

Механізатар Пётр Данчанка.

Трамбоўка зялёнай масы арганізавана ў дзве змены.  Днём на магутным  “Фэндзе” працуе Пётр Данчанка, ноччу — Раман Ружын.

Каманду па корманарыхтоўцы мы сустрэлі каля МТФ “Баські”. Тут пачалі закладваць траншэю на 1500 тон. Вет-урачы  гаспадаркі пастаянна сочаць за вільготнасцю  і тэмпературай зялёнай масы. Стараюцца ўкласціся ў  вы-значаны тэрмін — чатыры дні.

— Поле знаходзіцца блізка ад фермы, таму вадзіцелі хутка прывозяць зялёную масу, — расказвае Пётр Данчанка. — Дагэтуль мы закладвалі траншэю на 1800 тон  на МТФ “Ельнік”.

— Прырода сёлета вызначыла нам асабліва раннія тэрміны для нарыхтоўкі кармоў. Высокая  тэмпература паўплывала на развіццё раслін, таму травы ўжо паспелі, — падкрэслівае галоўны аграном гаспадаркі Ганна Фінская. — Цяпер уся ўвага — нарыхтоўцы сенажу. З двух укосаў мы нарыхтуем патрэбную колькасць гэтага сакавітага зялёнага корму. Як і ўсе аграрыі, вельмі чакаем дажджу: не хапае вільгаці.  А людзі стараюцца. На корманарыхтоўцы  яшчэ варта адзначыць Барыса Саўчыка, які займаецца  падкошваннем пашаў. Нашым механізатарам расказваць пра значнасць кармоў дзеля прыбытку гаспадаркі  не трэба: яны разумеюць нашу няпростую сітуацыю і стараюцца.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Чытаць 2989 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»