Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

Клубные объединения

Народны сямейны ансамбль “Жывіца”

Борскага сельскага Дома культуры

"Сваё майстэрства без астатку перадавай свім нашчадкам" - пад такім дэвізам працуе Народны сямейны ансамбль "Жывіца" Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.

Сваю гісторыю ансамбль вядзе з 1994 года. Спачатку гэта быў фальклорны калектыў Борскага СДК, куды ўваходзілі людзі розных прафесій. У пачатку творчага шляху калектыў спяваў a-capella, пазней стаў спяваць пад баян. У рэпертуар калектыву ўваходзілі рускія, беларускія і ўкраінскія песні, а таксама абрады. Ужо праз некалькі месяцаў калектыў пачаў гастрольную дзейнасць па суседніх вёсках і раёнах.

У 2010 годзе ў ансамбль прыйшлі Юрый Крывашэй, Сяргей Шыкунец і Крывашэй Юрый Пятровіч. Таксама калектыву ў гэтым годзе прысвойваецца статус "Сямейны ансамбль". Рэпертуар стаў мяняцца і пашырацца. Ансамбль пачаў спяваць пад фанаграму -1. 2016 год з'яўляецца пераломным у жыцці сямейнага ансамбля "Жывіца". Сёлета калектыву прысвойваецца ганаровае званне "Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь" (пасведчанне Міністэрства культуры РБ № 47 ад 31.10.2016). У 2018 годзе ў складзе ансамбля ствараецца і інструментальная група, (якая прадстаўлена наступнымі інструментамі: беларускія народныя духавыя інструменты, цымбалы прымы, цымбалы альт, цымбалы бас, баян, гармонік і іншыя.), што дазваляе праводзіць канцэртныя праграмы з разнастайным рэпертуарам і на высокім прафесійным узроўні.

На дадзены час у рэпертуар ансамбля ўваходзяць: аўтэнтычныя беларускія песні, абрады, танцы, беларускія, рускія, украінскія песні і танцы, цыганскія песні, эстрадныя песні, музычныя кампазіцыі на беларускіх і рускіх народных інструментах (дуда, дудка, жалейка, баян, гармонік і т.д.).

Народны сямейны ансамбль "Жывіца" вядзе актыўную канцэртна-гастрольную дзейнасць. Ансамбль і яго ўдзельнікі выступаюць у такіх гарадах як: Мінск, Мар'іна Горка, Слуцк, Салігорск, Нясвіж, Чэрвень, Узда, Старыя Дарогі, Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя), Кранева (Рэспубліка Балгарыя), Талін (Эстонская Рэспубліка), Масква (Расійская Федэрацыя), і многіх іншых гарадах.

Таксама калектыў і яго ўдзельнікі прымаюць актыўны ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях: абласны фестываль народнай творчасці "Напеў зямлі маёй", фестываль выканаўцаў на беларускіх народных духавых інструментах " Грай музыка, грай!» яны. В. Грома, абласны фестываль народнай музыкі "Грай гармонік", Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці ў г.Слонім, Міжнародны фестываль сямейнай творчасці ў г. Мурманск, а таксама міжнародныя фестывалі ў Італіі, Расіі, Польшчы і іншых краінах.

Ансамбль і яго ўдзельнікі маюць мноства ўзнагарод і падзяк як абласнога, так і міжнароднага ўзроўняў.

Мастацкі кіраўнік Народнага сямейнага ансамбля "Жывіца" - Юрый Крывашэй (член Беларускага саюза музычных дзеячаў, лаўрэат абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў).

Афіцыйны сайт ансамбля: www.ansamblezhivica.ucoz.ru

Эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Народны хор “Рэчанька”

Голоцкага сельскага Дома культуры

Хор “Рэчанька” створаны ў 1988 годзе на базе калгаса “Свіслач” Пухавіцкага раёна. Найменне “народны” у маі 1993 года. Заснавальнікам хора з’яўляецца лаўрэат І і ІІ Усесаюзных фестываляў народнай творчасці Раман Аркадзьевіч Гейфман, потым кіраўніком стаў Мукавозчык Васіль Пятровіч. З 2016 года кіраўніком з’яўляецца Віктар Мікалаевіч Кунцевіч. Хор змешаны. Манера выканання – народная, суправаджэнне – баян.

За час існавання Голацкія спявакі радавалі сваімі канцэртамі не толькі аднавяскоўцаў, жыхароў раёна, вобласці, а былі гасцямі на Брэшчыне, Гомельшчыне, Украіне. Неаднаразова іх песні гучалі ў Германіі і Фінляндыі. Народны хор “Рэчанька” з’яўляецца лаўрэатам абласного і рэспубліканскага фестываляў “Пеўчае поле” і “Беларусь – мая песня”. Калектыў прынімаў ўдзел у раённым свяце "Гуляй Масленіца", у штогоднім раённым фестывалі "Траецкі фэст", выступалі на свяце вёскі Лешніца "Мая любімая вёска”, у канцэрце в. Міханавічы Мінскага раёна "Для мілых жанчын!”, у канцэрце у аг.Пятровічы Мінскага раёна "Вясновы настрой”, прынялі ўдзел у раённым свяце "Дажынкі"і інш.

Народны хор ветэранаў вайны і працы

Пухавіцкага раённага Цэнтра культуры

Народны хор ветэранаў вайны і працы Пухавіцкага раённага Цэнтра культуры створаны ў 1988 годзе. Найменне народны атрымаў ў 1994 годзе. У хоры 17 удзельнікаў. Кіраўнікі М.Паціора (1988-2000гг.), Г.Хіжняк (2000г.), Ю.Жукоўская-Губашына (2013г.). З 2017 года кіруе хорам Галіна Мікалаеўна Крывашэй, канцэртмайстар Дубінец Іван Іванавіч.

Крывашэй Галіна Мікалаеўна талантлівый чалавек. Да выканання сваіх абавязкаў ставіцца адказна, адрозніваецца высокім прафесіяналізмам і творчым стаўленнем да сваёй справы.

Штогод калектыў прымае актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці Пухавіцкага РЦК, удзельнічае ў культурным жыцці горада і раёна: выступленне хору ў парку ім. Л.Гайдучонак, прысвечанага Дню Незалежнасці, Дню Перамогі, у мерапрыемствах, прысвечанных Дню абаронца Айчыны, перад жыхарамі горада ў канцэртнай зале "Хельсінкі", прысвечанага Дню абаронца Айчыны і Кастрычніцкай рэвалюцыі, у псіханеўралагічным дыспансеры, прысвечанага Дню інваліда, у РЦК, прысвечанага Дню сталага чалавека, у дзень выбараў Прэзідзента Рэспублікі Беларусь. Хор прымаў удзел у абластным фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.

Народны жаночы хор

Пухавіцкага раённага Цэнтра культуры

Пухавіцкі жаночы народны хор мае слаўную гісторыю. Створаны ў 1953 годзе пры гарнізонным Доме афіцэраў, ён у свой час паказваў сваё майстэрства не толькі вайскоўцам мясцовай вайскавай часці, прымаў ўдзел у аглядах і конкурсах Беларускай ваеннай акругі, але і актыўна працаваў ў культурным абслугоўванні насельніцтва раёна, вобласці, рэспублікі. Пра гэта кажа мноства грамат, дыпломаў і іншых узнагародЗа годы існавання змяніліся кіраўнікі, змяніліся ўдзельнікі калектыву, але не змянілася адно - любоў да роднай песні. Зараз у калектыве у асноўным жанчыны пажылога ўзросту, некатерыя з іх спяваюць у хоры трыдцаць і больш гадоў. Аснова работы калектыву – гэта прапаганда лепшай спадчыны песеннага мастацтва савецкіх, расійскіх кампазітараў, беларускай народнай творчасці. Калектыў прымае ўдзел ва ўсіх творчых мерапрыемствах, якія праходзяць ў раёне, вобласці, прыняў ўдзел у рэспубліканскім свяце "Пераможца май», абласным свяце "Пеўчае поле», свяце прысвечанаму Дню Маці. Кіраўнік калектыву Іванова Стэла Станіславаўна. Музычны кіраўнік Святлана Лось.

Народны ансамбль народнай песні “Пухаўчанка”

Пухавіцкага раённага Цэнтра культуры

Народны ансамбль народнай песні "Пухаўчанка" быў створаны ў 1978 годзе, з 1992 года мае найменне "народны". Кіраўнікі Мікульчык Галіна Васільеўна (1978-1982 гг.), Валасюк Васіль Міхайлавіч (1982-1990 гг.), Бобр Валянціна Іванаўна (1990-1996 гг.) Гейфман Раман Аркадзьевіч з 1996 г па 2007, з 2007 па 2009 г. Бобр Валянціна Іванаўна, з 2010 па 2012 год Какорына Наталля Віктараўна. З 2013 года кіраўнік Андрэй Аляксандравіч Федзянкоў. З 2020 года кіруе калектывам зноў Валянціна Іванаўна Бобр. Манера выканання народная. Таксама калектыў спявае польскія і ўкраінскія песні на польскай і ўкраінскай мовах. Галоўнымі мэтамі і задачамі калектыву з'яўляюцца павышэнне выканальніцкага ўзроўню ўдзельнікаў, папулярызацыя народнай музыкі, вакальных твораў беларускіх кампазітараўАнсамбль прымаў ўдзел у абласным фестывалі "Пеўчае поле" г. Мядзель 1997 г. і стаў лаўрэатам, выступаў на фальклорным свяце, прысвечаным 110-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. У 1995 г. прымаў удзел у Міжнародным фестывалі ў Фінляндыі г. Міхеккялля. Ў 1998 годзе - лаўрэат фестывалю народнай творчасці "Беларусь - мая песня", удзельнічалі ў свяце "Дажынкі -98", лаўрэаты фестывалю "Балтыйская хваля" - Польша 2000-2001 гг. Лаўрэат першага абласнога фестывалю народнай творчасці "Напеў зямлі маёй". Прымалі ўдзел у тэлеперадачах "Запрашаем на вячоркі", "А музыка гучыць", тэлефестывалі "Залатыя ключы", дзе сталі дыпламантамі. Актыўна прымае ўдзел ва ўсіх раенных мерапрыемстваў і свят.

Народны тэатр

Пухавіцкага раённага Цэнтра культуры

У 1957 годзе пры раённым Доме культуры быў створаны драматычны гурток. Арганізатарамі яго былі мастацкі кіраўнік ДК Мазанік Вольга Васільеўна і загадчык раённай дзіцячай бібліятэкі Саўчык Марыя Піліпаўна. Пачыналі сваю работу гурткоўцы з паказу сцэнак і мініацюр. На працягу трох гадоў выступаў калектыў на пляцоўках горада і раёна. Потым пачалася праца над драматычным матэрыялам. Гледачу былі прадстаўлены творы Янкі Купалы "Паўлінка", У.Салагуба - "Бяда ад пяшчотнага сэрца", У. Гарбацэвіча - "Чырвоныя кветкі Беларусі". У 1971 годзе Пастановай калегіі Міністэрства культуры БССР ад 14 студзеня № 4 драматычнаму гуртку Пухавіцкага РДК было прысвоена званне "народны". Тады ж дзесяці ўдзельнікам калектыву было прысвоена ганаровае званне "Артыст народнага тэатра". 1971- рэжысёр театра Г. Круцько (Кузняцоў "Арліны перавал", А Макаёнак "Трыбунал".)1972 – 1973 гг. рэжысёр С. Валаховіч (Касоно "Дрэвы паміраюць стоячы).1973 – 1974 гг. рэжысёр В. Палухіна (Анкілаў "Салдацкая ўдава", Э.Брагінскі "Саслужыўцы")1974 – 1977 гг. рэжысёр В.Дапкюнас (Зуб "Нечаканае знаёмства", А.Салынскі "Барабаншчыца")1977 – 1979 гг. рэжысёр Л. Малчанава-Яшына (У. Гарбацэвіч "Чырвоныя кветкі беларусі", У. Астроўскі "Свае людзі паладзім", С.Алёшын "Грамадзянская справа").1979 -1982 гг. рэжысёр А. Чарноцкі (М. Матукоўскі "Апошняя інстанцыя").1982 -1983 гг. рэжысёр Т. Лушкоўская (А. Сафонаў "Тэрмін даўнасці"). 1987 - 1992гг. рэжысёр Г. Ізох (Г. Мамлін "Салют дыназаўра", А.Чэхаў "Мядзведзь").1992 – 1999 гг. рэжысёр М. Жэрко (І. Палітыка "На абардаж", М.Чарот "Чалавек, які не радзіўся", Гонцы "Зялёная птушка", А. Кудраўцоў "Мар'я"). 2002 год - рэжысёр Н. Румшэвіч (Ф.Г. Лорка "Дом Бернарды Альбы"; 2004 год- Г. Марчук “Блудны муж і Варвара”; 2006 год -Ю. Кім “Мір полон чудес”; 2006 год –І. Хабарава “Я пазаву цябе ў мір іншы”; 2008 год -Ж.- Б. Мальер “Махлярствы Скапэна”; 2010 год -Л. Філатаў “Пра Фядота Стральца, ўдалога малайца”; 2012 год - У. Панін “Так я і зрабіў”, 2014год – А.Дудароў “Радавыя”). Тэатр выступае на сцэнах горада і раёна, удзельнік і дыпламант абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных конкурсаў. Улетку 2008 года народны тэатр выязжаў з гастролямі ў г.Дзмітраў Маскоўскай вобласці, увазе расійскага гледача быў прадстаўлены спектакль Ж.-Б.Мальера “Махлярствы Скапэна”. У 2014 год дыпламант абласнога тэатральнага фестывалю “Бярэзінская рампа”.

Калектыў Пухавіцкага Народнага тэатра актыўна ўдзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах цэнтра культуры. Штогод удзельнікі Тэатра праводзяць святы:" Таццянін парк", "Дзень тэатра", "Купалле", тэатралізаваныя канцэрты да каляндарных святаў. Штогод у рэпертуары тэатра прэм'ера, якая прадстаўляецца на сцэне дома культуры. ТЭАТР рэгулярна пацвярджае званне "Народны" новымі працамі. Перыядычна вядзецца гастрольная дзейнасць. 2016г.- з поспехам аднавілі спектакль па п’есе А. Дударава “Радавыя”, правялі тэатральны дэвертысмент “Добры дзень, я ваша пятніца”, тэатралізованы канцырт “Купальскі карагод”, навагодні спяктакль “Прыгоды Машы і Віці”.

2017г. паказ спяктакля па п’есе Ж.-Б. Мальера “Тарцюф” інтэрактыўнае прадстаўленне для дзяцей "Нязнайка ў школе бяспекі", святочны канцэрт"з любоўю да цябе, мая Радзіма", тэатралізованы канцэрт “Таццяна, мілая Таццяна”. 2018г. літаратурна-музычная кампазіцыя "званы Хатыні", вечар памяці" Чарнобыльскі шлях", тэатралізаваны канцэрт "Была вайна, была перамога". Артысты прымалі ў мюзікле “Ребята с нашего двора”, “Сказка сказак”, “Кстати, о Диканьке” і інш. У 2020 годзе тэатр падтвердзіў найменне “народны”. На дадзеным этапе ТЭАТР знаходзіцца ў перыядзе падрыхтоўкі новай пастаноўкі па казках Е. Шварца " Новая сукенка для караля". Удзельнікі тэтра маюць свае традыцыі заўсёды збірацца разам ці ў радасці, ці ў горы дапамагаць адзін аднаму. Гледачам горада вельмі падабаюцца гумарыстычныя маналогі ў выкананні артыстаў народнага тэатра. Яны частыя госці на паседжаннях аматарскіх аб'яднанняў РЦК і бібліятэкі, а таксама іх добра ведаюць і жыхары раёна.

Народны ансамбль народнай песні “Мілавіца”

Дубраўскага сельскага Цэнтра культуры

Народны ансамбль "Мілавіца" працуе пры Дубраўскім СЦК. Калектыў быў створаны ў 1984 годзе, а ў 1994 годзе атрымаў званне "народны". Кіраўнік ансамбля – Мукавозчык Васілій Пятровіч працуе з ансамблем з верасня 2016 г.

Манера выканання народная, выступае ў суправаджэнні баяна. Рэпертуар змяшчае больш 150 песень,сярод іх народныя і аўтарскія песні,песні беларускіх і савецкіх кампазітараў.Не аднаразова калектыў атрымліваў дыпломы і граматы за удзел у раённых і абласных фестывалях і аглядах. За выканаўчае майстэрства калектыў адзначаны трыма дыполомамі I-ай ступені. Удзельнічаў ў тэлевізіных фестывалях "Залатыя ключы", "А музыка гучыць". Быў запісан на беларускім радыё, прымаў удзел у рэспубліканскім свяце “Гучаць гармонік і цымбалы”, прымаў удзел у абласным фестывалі вясковай культуры “Жыве мая вёска”. Удзельнічаў ў міжнародных фестывалях у Марыйскай рэспубліцы, Літве, Германіі.

Калектыў прымае ўдзел ва ўсіх раёных святах і мерапрыемстваў: раённых і абласных Дажынках, фестывалю “Траецкі фэст”, выступае на канцэртах ка Дню Незалежнасці, Дню Перамогі, Міжнароднаму жаночаму дню, дню сталога чалавека, фестывалю казацкай песні “Гайда”, і г.д.

Народны вакальны гурт “Асалода” Блонскага сельскага Дома культуры

Вакальная гурт «Асалода» створаны ў 2007 годзе. Калектыў складаецца з чатырох чалавек. Удзельнікі маюць музычную падрыхтоўку. Кіраўніком з’яўляецца Алена Харламенкова.

Асноўным напрамкам у рабоце з'яўляецца прапаганда народнай песеннай творчасці, удзел у арганізацыі і правядзенні культмасавага мерапрыемстваў, а так жа ўдзел у канцэртна-гастрольнай дзейнасці СДК.

Калектыў часта выступае перад працаўнікамі гаспадаркі, удзельнічае ў святочных канцэртах, юбілеях, выязджае з канцэртнай праграмай не толькі ў суседнія вёскі раёна, але і за яго межы.

Так група «Асалода» шмат разоў выступала з канцэртнай праграмай на раённай і абласной лыжні, на Міжнароднай аграпрамысловай выставе, ў Цэнтры прававой інфармацыі пры адміністрацыі прэзідэнта, на рэспубліканскай Спартакіядзе работнікаў культуры, на міжнародным чэмпіянаце па хакеі ў г.Мінску, разам з раённай дэлегацыяй у 2012 годзе наведала горад-пабрацім Березань Кіеўскай вобласці, а таксама ў 2013 годзе была дэлегавана з візітам у адказ у Латвію для ўдзелу ў Масленіцы. Калектыў пастаянна прымае ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне - гэта і народныя святы «Масленіца», «Купалле», і ў святах, прымеркаваных знамянальных дат - гэта Дзень Незалежнасці, Дзень Перамогі і многіх іншых мерапрыемствах.

За годы існавання гурт «Асалода» прыняў ўдзел у тэле-шоў «Імперыя песні», дзе выступіла ў 10 праграмах і прайшла ў фінал, стаў лаурэатам адборачнага этапу Рэспубликанскага прафсаюзнага агляду працоўных калектывау “Новыя імены Беларуси”, а салістка гурту Жураўская С.В. таксама стала лаурэатам гэтага агляду. Група напрацавала багаты і разнастайны песенны рэпертуар і ў цяперашні час працуе над павышэннем ўзроўню выканальніцкага майстэрства.

Народны фальклорны ансамбль “Зарачанка”

Блонскага сельскага Дома культуры

Заснаваўся калектыў “Зарачанка” у 1982 годзе на базе Блонскага СДК. Заснавальнік - Яскевіч З.Д. Цяпер кіраўніком з’яўляецца Петрусенка А.М. У склад калектыва ўваходзяць жанчыны ва ўзросце ад 40 да 64 гадоў. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да народнай песні. Усе удзельніцы мясцовыя жыхаркі а.г. Блонь Пухавіцкага раёну.

Мэта калектыва – захаванне спадчыны, што засталася нам ад нашых продкаў, і стварэнне спрыяльнай атмасферы ў сваёй вёсцы. Рэпертуар складаецца пераважна з народных, фальклорных, абрадавых песень. Творы выконваюцца пераважна акапэльна, двух-трохгалоссем. З самага існавання калектыў удзельнічае ва ўсіх раённых і абласных мерапрыемствах. У 2009 г. удзельнічае у абласным фэстывале-конкурсе “Купальская талака” д. Вязанка Маладзечанскага раёна; 2011 г. удзел у абластным фэстывале “Напеў зямлі маей” у г. Мар’іна Горка; 2012г. тэлепраект ОНТ “Песні маёй краіны”, тэлепраект БТ “Наперад у мінулае”; 2013 г. удзел у міжнародным фэстывале “Масленіца” г. Карсава (Латвія); 2014г. рэгіянальны фестываль “Майскі вальс” на прыз кампазітара І.М. Лучанка; 2015г. удзел у абласным фестывалі па фальклору г. Барысаў, удзельнічаў у фестывале г. Мядзель, 2016 г. международны

фэст г. Магілёў, 2017 г. запіс у тэлепраекце БТ “Наперад у мінулае”. Удзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва «Фальклорная талака» (2017 г.); Лаўрэяты 1 ступені міжнароднага фальклорнага фестывалю «Folk International Festival». Удзельнікі рэспубліканскага фестывалю «Фольк-мікс» (лаўрэяты 1 ступені). Запіс у тэлеперадачах «Наперад у мінулае» 2015г., 2018 г.,«Песні маёй Краіны»; «Спявае Беларусь» - 2019 г.;«Карагод на Новы год»- 2020г.

Таксама калектыў актыўна прымае удзел ва ўсіх раённых меропрыемстваў. Калектыў спадзяецца на тое, што робіць вялікую працу для сваёй спадчыны.

Народны гумарыстычны гурт “Сяброўкі”

Дукорскага сельскага Дома культуры

Заснаваны калектыў «Сяброўкi» у лютым 2011 года, на базе Дукорскага СДК. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік Петрусенка Алена Мікалаеўна.

У склад калектыву ўваходзяць жанчыны, якіх аб'ядноўвае любоў да народнай песні. Усе ўдзельнікі - мясцовыя жыхаркі в. Дукора. Мэта калектыву - стварэнне спрыяльнай, вясёлай атмасферы ў сваёй вёсцы. Рэпертуар складаецца пераважна з народных гумарыстычных, фальклорных, абрадавых песень. Творы выконваюцца акапэльна, двух-трёхголоссем. З самага існавання калектыў удзельнічае ва ўсіх раённых і абласных мерапрыемствах. У 2012 запіс у тэлеперадачы '' Песнi маёй краiны ''; ўдзел у XV Міжнародным фестывалі народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (спец. прыз) г.Паставы; прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах да Дня Рэспублікі г. Мінск. У 2013 запіс у тэлеперадачы '' Наперад Ў мiнулае ''. У 2014 калектыў выступаў на міжнароднай выставе сельскай гаспадаркі і ўдзельнічаў на фестывалі гумару «Копыльскія пацехі»; 9 траўня на абласным мерапрыемстве ля Кургана Славы; на святочнай пляцоўцы на Чэмпіянаце свету па хакеі; на II абласным фестывалі-выставе «Беларускі пояс»; на абласным свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі». На працягу апошніх гадоў калектыў прымаў актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах горада і раёна, за ўдзел у якіх атрымаў наступныя ўзнагароды: Дыплом I ступені за захаванне народных традыцый 2012г.; Дыплом I ступені за адраджэнне традыцый (раённы фестываль «Траецкі фэст»);Дыплом за ўдзел у фестывалі «Копыльскія пацехі» 2014г.Запiс у тэлеперадачы «Міншчына» віншаванне з новым годам 2018.Удзел у міжнароднай выставе с/г 2015 г., 2016 г., 2017. Удзел у абласным фестывалі «Напеў зямлі маёй» - 2017 г., дыплом I I ступени. Удзел у тэлепраекце «Карагод на Новы год»- 2020г.

Час бяжыць бесперапынна, падрастаюць унукі, праўнукі, але спявае гэты калектыў пра каханне, пра родны край. Кожная рэпетыцыя, кожны выступ, кожная сустрэча з гледачом дадае жыцця, радасці, пачынаюць свяціцца па маладому вочы. Вось так і жывуць, і дораць прыгажосць беларускай песні гэтыя жанчыны, оставляючи нашчадкам магчымасць памятаць і паважаць свае карані.

Народны ансамбль народнай песні “Навасёлачка”

Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры

Народны ансамбль народнай песні “Наваселачка” быў заснаваны ў 1986 годзе на базе Наваселкаўскага сельскага Дома культуры Пухавіцкага раена. Найменне народны ансамбль атрымаў у 1988 годзе. Асноўныя напракі творчасці народнага калектыву “Наваселачка”: папулярызацыя напроднай песні, захаванне культурных традыцый, развіцце аматарскай народнай творчасці.

У рэпертуары ансамблю народныя песні: "Вясёлка", “Ель мая зялёная", "Дробны дожджык", "Самаварчык", "А я чарнява", "Баяніст зайграе" і інш.

Заснавальнікам і першым кірауніком калектыву па 1995 год была Галіна Іванаўна Гардзіевіч, з 1998 года – Васіль Міхайлавіч Валасюк, з 2003 года – Валянціна Іванаўна Бобр, з 2007 года – Васіль Пятровіч Мукавозчык, з 2013 – Анастасія Ільінічна Мельнічэнка, з 2015 года – Дубянец Іван Іванавіч, з 2017 года – Валянціна Іванаўна Бобр. З 2020года - Іна Пятроўна Мегель.

За гады сваей дзейнасці калектыў выступаў у Мінску, Маскве, ў Брэсце. Прымае ўдзел ва усіх раёных святах: “Масленіца”, “Дажынкі”, “Калядныя сустрэчы”, раеннае свята народнай творчасці “Траецкі фэст”, ва ўсіх каляндарных святах Дзень Перамогі, День Незалежнасці РБ, 8 сакавіка і г.д. Калектыў прымаў ўдзел у праграме “Ярмарка творчасці”.

Народны хор “Жытніца”

Зазерскага сельскага Дома культуры

Народны хор працуе пры Зазерскім Доме культуры з 1980 года, у 1990 годзе калектыў атрымаў найменне “Народны”і называўся народны хор калгаса “Барадзьба”.

Народны хор прымаў удзел у абластных фестывалях і конкурсах народнай творчасці, ў раённых аглядах аматарскай самадзейнасці. Народны хор прымаў ўдзел у рэгіанальным фестывалі «Майский вальс», у регіанальным фестывалі песні і музыкі на прыз кампазітара І.М. Лучанка –ўзнагароджаны Дыпломам 3 ступені. Штогод прымае ўдзел у регіанальным фестывалі - конкурсе народнай творчасці «Траецкі фэст".

Выступаў на пляцоўках г. Калініграда 1991-1992гг., у г. Мінску, г. Мар’іна Горка. Часты госць з канцэртамі на сельскіх пляцоўках, дамах отдыха, дамах інвалідаў і ветэранаў.

Народны хор мае багаты рэпертуар, які складаецца з беларускіх народных песень у апрацоўйцы Г. Цітовіча, кіраўніка хору Ляха А.П. «Люблю наш край», «Вярба», “Я люблю снега”, “Гімн хлебу”, “Дальняя дарожка”, “Гары касцёр”, “Дарога ля жыта”, “ Ночка цёмная”, “Светят звёзды”, “Закружылся снег шальной”, “Ясная зара”, “Кукушка”, “Трактарыстка”. Блок калядных песень, песні белускіх кампазітараў і іншыя. Ў рэпертуары народнага хору ёсць рускія народныя песні, песні рускіх кампазітараў Г. Панамарэнкі, А. Пахмутавай, песні часу Вялікай Айчыннай вайны. Неаднаразова калектыў узнагароджваўся дыпломамі і граматамі раённага аддзела культуры. З 2018года па 2021год кіраўніком калектыву з’яўляецца Бяляева М.В.

Народны ансамбль народнай песні “Крынічанька

Рудзенскага гарпасялковага Дома культуры

Заснаваны Галінай Кавальчук пры Рудзенскім ГДК у 1983 годзе.

Год прысваення ганаровага наймення “народны” – 1991.

Кіраўнікі ў розныя гады – Алехновіч Алег Міхайлавіч, Клім Мікалай Васільевіч, Багуцкі Сяргей Мікалаевіч.

Асноўны напрамак дзейнасці – захаванне і прапаганда беларускай народнай і абраднай песні, танцаў.

Творчая дзейнасць калектыву (удзел у фестывалях, конкурсах):

1988 годзе – удзел у "Караване мира", у Маскве прайшоў канцерт калектыва на ВДНХ. 1990 – творчы візіт ў Данію, по гарадам: Кнугсэн, Йорган, Кірстэн і інш. 1996 год – творчая паездка ў Ленінград. Каллектыў удзельнік першага фестывалю народнага мастацтва Беларусі, мае Дыпломы і граматы. 1997 – дыпламант абласнога фестываля фальклора г.Узда, 1998 – дыпламант фестываля “Беларусь – мая песня” г.Мінск, 1998 – лаурэат фестываля фальклора “Траецкі фэст” г.Слуцк, абласны конкурс “Играй гармонь”. З 1995 па 2001 год – канцэртныя выступленні на: "Караване мира", сталічная сцэне, ў гарадах вобласці на святах - "Каляды", "Вялiкдзень", "Купалле", "Траецкi фэст". 2000 – Дыплом I ступені за высокае выканаўчае майстэрства па выніках раённага агляду мастацкай самадзейнасці. 2001 – Дыплом Абласнога Цэнтра народнай творчасці за этнаграфічную арыгінальнасць і удзел у абласным свяце “Траецкі фэст”. 2006 – канцерт і гульневая праграмма “Провады Зімы” Дзяржынскі раён. 2009 – канцэртны выступ ў Дварцы мастацтваў г.Мінск. 2010 – удзел ў раённым свяце “Каляда прыйшла” г.М.Горка. 2011 – выступленне на свяце “Мінская Лыжня-2011” у СК “Раубічы”. 2012 – удзел ў рэгіянальным свяце “Майскі вальс”, здымка для тэлеперадачы “Наперад ў мінулае”, выступленнена свяце “Масленіца” у ЦДП ім.Горкага г.Мінск, здымка для відэароліка “Мая Беларусь” ў музейным комплексе “Дудуткі”. 2013 – чарговае выступленне-падцверджанне ганаровага наймення ”народны”; Канцэрт, прысвечаны Жаночаму Дню у каледжы г.Мінска; Музычнае прывітанне гасцей свята на раённым фестывалі-конкурсе “Траецкі фэст” г.Мар’іна Горка; Выяздныя платныя канцэрты ў аздарўленчым Цэнтры “Талька” Мінская вобласці; Юбілейная канцэртная праграмма, прысвечаная 30-годдзю з дня заснавання калектыва “Крынічанька”; Удзел ў святах і мерапрыемствах паселка Рудзенск. 2013 – удзел у народных тэатралізаваных святах “Провады Зімы” і “Восеньскі кірмаш”; Канцэртныя праграммы ў аздараўленчым Цэнтры “Талька” Мінскай вобласці; Канцэртныя праграммы ка Дню абаронца Айчыны (платная) і Дню сталага чалавека; Выступленне на раённым свяце “Купалле” парк ім.Л.Гайдучонак г.М.Горка; 2014 – выступленні на народных тэатралізаваных святах “Шырокая Масленіца”, “Купалльскія зоркі”, “Лявоніха на кірмашы”; “Зажынкі”. 2015 - Канцэртная праграмма к 70-годдзю Перамогі ў ВАВ; Канцэртна-забаўляльныя праграммы на святах весакі Варонічы і Руденск-2 Рудзенскага сельвыканкама; канцэрт на выбарчым участку №3 п.Руденск. Творчая дзейнасць за апошнія гады:

выступленне-падцверджанне ганаровага наймення ”народны”; Канцэрт на народном свяце “Масленіца” ;Канцэрт на свяце вёскі Васількі Рудзенскага савета;Канцэрт да Дня Незалежнасці; канцэрт-віншаванне работнікаў сабаку "Рудзенскае" З Днём сельгастружэнніка; Выступ на здымках тэлевізійнай праграмы "Сто песень для Беларусі" на Белтэлерадыё; Канцэрт да Дня сталага чалавека "Залатая пара жыцця”; Выступ на тэматычным вечары "Назад з СССР" да дня кастрычніцкай рэвалюцыі; Удзел у святах і мерапрыёмствах паселка Рудзенск.

канцэрт на народным свяце "Блін маслянічны”; Выступ на раённым фестывалі-конкурсе "Траецкі фэст" Г. М. Горка; Канцэрт на свяце вёскі Русаковічы Рудзенскага савета; канцэрт "Запрашаем на падвор'е", на абласных Дажынках; Выступ "Рудзенкое падворак" на раённых Дажынках;Выступ на тэматычным вечары " Мы народжаныя ў СССР”;выступ на народным тэатралізаваным свяце " Калядная зорка”; Выступ на тэматычным вечары "Не хлебам адзіным”;Удзел у фестывалі "Іграй гармонь любімая";

Тэатралізаваны канцэрт "На сонечнай паляначцы" да Дня Перамогі;выязны канцэрт на свята в. Дзяруцкая Чэрвеньскага раёна; Выступ на вечары сустрэчы культработнікаў " У Дом культуры, як на свята” Канцэрты на ўборачнай "Хлеб усяму галава" на зернатоку, мех.двара в. Васількі і МТФ "Крыніца" в. Рог (ПСУ " Рудзенскае”); і інш.

Народны маладзежны тэатр эстрады “НЕБА”

Дружненскага сельскага Дома культуры

18 5 21 39

2016 годзе ў Дружненскім СДК пачаў свае жыцце народны маладзежны тэатр эстрады “НЕБА”. Заснавальнікам і кіраўніком якога да 2018 года з’яўляўся Уладзімір Багуноў. У цяперашні час з калектывам працуюць Надзея Сухаросава і Любоў Васільчук, балетмайстар Валерыя Акуліч. Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы нумароў і праграмы народнага тэатра “Неба” аказвае дырэктар Дома культуры Людміла Саланец. Удзельнікамі калектыву з'яўляецца моладзь ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў без спецыяльнай падрыхтоўкі і спецыяльнага адбору. Калектыў спрабуе свае сілы у жанры “Мюзікл” дзе вялікая роля адводзіцца тэатралізацыі, харэаграфіі, песні і дыялогу ўдзельнікаў і гледачоў. Аснову рэпертуару калектыву складаючь сучасныя танцы, танцы народаў свету, эстрадныя вакальныя нумары. Не гледзячы на цяжкасці ў рабоце і адсутнасці на сучасны момант кіраўніка калектыву ўсе удзельнікі прыкладаюць вялікія намаганні для таго как маладзежны тэатр “Неба” існаваў і працягваў свае жыцце. Калектыў прымае актыўны ўдзел у раённых і абласных мерапрыемствах сольны канцэрт г. Мар'іна Горка на Дні незалежнасці, абласны фестываль народнай творчасці "Напеў зямлі маёй" - дыплом за арыгінальнае рашэнне сцэнічнага нумара. Прымалі ўдзел у мерапрыемствах гарадах Мінскай вобласці Жлобіне, Слуцку, Паставы, абласны фестываль народнай творчасці "Дрыбінскі Таржок", удзельнікі “творчага “АРТ марафона і пераможца раеннага фестывалю ”Світанак АРТ” – 2021г. і інш.

Народны ансамбль народнай песні “Святліца”

Дружненскага сельскага Дома культуры

Народны ансамбль народнай песні "Святліца" створаны ў 1995 годзе пры Дружненскім СДК. Мастацкі кіраўнік Злата Нечуйветер. Ў 2001 годзе калектыў атрымаў ганаровае найменне"народны".

Аснову рэпертуару ансамбля складаюць беларускія народныя песні ў апрацоўцы вядомых дзеячаў культуры, кіраўніка калектыва, а таксама аўтарскія творы: "У лузе" М. Косака, "Там дзе рэчка бяжала" У. Зеневіча, "Вясельны абрад" М. Сіраты і песні Л. Смялкоўскага, Я. Петрашэвіча, А. Шыдлоўскага, У. Кузняцова.

За час існавання ансамбль даў шмат канцэртаў. Неаднаразова быў узнагароджанны дыпломамі першай ступені па выніках раённых аглядаў, так калектыў атрымліваў званне дыпламанта на Рэспубліканскім межгаліновым аглядзе энергетыкаў ў г. Навалукомль. У 2002 годзе атрымаў дыплом лаўрэата на ІІ абласным фестывалі народнай творчасці "Напеў зямлі маёй" у г. Мар'іна Горка. Народны ансамбль “Святліца” прымаў удзел у рэспубліканскіх “Дажынках” У 2006 атрымаў дыплом лаурэата на фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік” ў г. Паставы. Прымаў актыўны удзел у абласных кірмашах г. Жодзіна, г. Маладзечна, г. Старыя Дарогі. Імкненне пазнаць беларускую культуру, любоў да песні, неабходнасць у самавыяўленні прывяла ў калектыў людзей рознага ўзросту: ад 16 да 45 год, розных прафесій.

Калектыў прымае ўдзел у святочных канцэртных праграммах на прадпрыемствах раёна, святочных праграмах. Жаданы госць на свяце свайго паселка і “Фестывалі сямьі” якія праходзяць у п. Дружны. Неаднаразова ў якасці гасцей выступалі на раённым свяце Дажынкі, “Траецкі фэст”, “Свята Перамогі”. Салісты калектыву Алена Гаранчук і Марына Саланец жаданыя госці Свята Моладзі якое праходзіць у г. Мар’іна Горка. Амаль кожны год удзельнікі калектыву выступаюць на святочнай пляцоўцы “Восеньскі кірмаш” г. Мінск.

Узорная вакальна-эстрадная студыя Мелодыя

Дружненскага сельскага Дома культуры

Калектыў эстраднай песні быў створаны пры сельскім Доме культуры п. Дружны Саланец Людмілай Міхайлаўнай ў 1998 годзе. Спачатку гэта была група салістаў, дзеля якіх былі напісаны фанаграмы, потым гурток эстраднай песні. З 2003 года – гэта вакальна-эстрадная студыя, якая існуе па сёняшні час з 2007г. мае найменне узорная дзіцячая вакальна-эстрадная студыя “Мелодыя” зараз кіраўніком студыі з’яўляецца Вольга Сцяпанаўна Нячуйвецер. З першых дзён творчай дзейнасці калектыў прыцягнуў ўвагу і набыў прыхільнікаў сярод насельніцтва Пухавіцкага раёна. Удзельнікі студыі розныя не толькі па ўзросту, характару і тэмпераменту, але і па вакальна-выканаўчаму ўзроўню. Аднак усіх іх аб’ядноўвае любоў да песні і выканаўчаму дасканаленню, жаданне самарэалізацыі ў працэсе заняткаў і канцэртных выступленняў. Мэтай заняткаў у студыі з'яўляецца навучыць дзяцей граматна кіраваць сваім голасам, дапамагчы ім раскрыць творчы патэнцыял, атрымаць рознабаковае творчае развіццё. У працэссе навучэння пашыраецца іх кругагляд, выхоўваецца мастацкі густ, развіваецца ўвага, фантазія, Дзеці авалодваюць навыкамі ўзаемаадносін паміж выканаўцамі і гледачом, уменнем перадаваць свае пачуцці, характар твора. Рэпертуар студыі эстраднай песні «Мелодыя» разнастайны,ен уключае эстрадныя вяселыя і лірычныя песні, ваенна-патрыятычныя, аўтарскія і апрацоўкі народных песень і г.д. Удзельнікі студыі эстраднай песні з’яўляюцца жаданымі выканаўцамі канцэртных выступленняў на мясцовым, раённым, абласным і нават рэспубліканскім узроўні. Найбольшых поспехаў дасягнулі Машлякевіч Раіса, Ігар Кузміч, Мамылаў Канстанцін, Аляксандра Тарноўская. Удзельнікі студыі эстраднай песні з’яўляюцца жаданымі выканаўцамі канцэртных выступленняў на мясцовым, раённым, абласным і нават рэспубліканскім узроўні. Удзел у раёных аглядах патрыятычнай песні: дыпломы II ступені Машлякевіч Раіса і Мамылаў Канстанцін, удзел у мызычным праекце “Зажги свою звезду” . У 2017 годзе К. Мамылаў стаў дыпламантам I ступені фестывалю-конкурсу “Радуга талантов”. Ігар Кузміч лаўрат I ступені і Аляксандра Тарноўская дыпламант I ступені фестывалю-конкурсу “Золотые ритмы осени” 2017г.. Злаціслава Нечуйвецер лаурэат міжнарорднага конкурсу папулярнай музыкі “Белорусская жемчужина” 2017г. і удзельніца міжнароднага конкурсу мастацтваў “Зорныя кветкі” 2018г, конкурсу-фестывалю ”Світанак АРТ” – 2021. Удзельнікі студыі неаднаразова прыймалі удзел у святковых, дабрачынных, раённых, абласных канцэртах і фестывалях. Так сама удзельнікі студыі неаднаразова малі магчымасць прадстаўляць Пухавіцкі раён у гарадах – пабрацімых Латвіі, Польшчы і Украіны . У творчых планах калектыву – удзел у разнастайных фестывалях і конкурсах, канцэртах і мерапрыемствах паселка, раёна і вобласці.

Чытаць 4326 разоў Апошняя змена 18.05.21

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»