Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

28.12.2023

Зімовая рыбалка не толькі баўленне часу на прыродзе і забавы, але і небяспека

«Зіма - гэта не толькі Новы год, снег, катанне на каньках па лёдзе і зімовая рыбалка, але і небяспека.

Такія забаўкі як катанне на каньках на натуральным лёдзе, зімовая рыбалка нярэдка заканчваюцца трагедыяй, бо людзі часта пераацэньваюць трываласць лёду, а таксама не ведаюць, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях.

Для таго, каб засцерагчы сябе падчас рыбалкі ў першую чаргу неабходна абраць правільны рыштунак. Важна выбраць не толькі зручную скрыню, рыбалоўныя снасці, але і правільную вопратку, ідэальным выбарам будзе касцюм «паплавок» - у выпадку, калі вы праваліцеся пад лёд, ён не дасць Вам сысці пад ваду, а будзе трымаць Вас на плаву, як надзіманы матрац.

Асоба важна мець пры сабе індывідуальныя сродкі выратавання, неабходнымі з'яўляюцца спецыяльныя дзяржальні з шыпамі, якія дапамагаюць чапляцца за лёд, каб выпаўзці з вады на паверхню дадзены сродак выратавання павінен быць на кожным рыбаку.

Ключавымі атрыбутамі зімовай рыбалкі з'яўляюцца ледабур (для свідравання лёду) і пешня (для праверкі яго трываласці).

Акрамя таго, неабходна мець пры сабе вяроўку, але не для ўласнага выратавання, а ў выпадку, калі давядзецца выцягваць з вады кагосьці іншага, рэкамендуецца выкарыстоўваць 5-7 метровую вяроўку, з пятлёй і грузікам на канцы, каб яна не выслізнула з рук. Такую вяроўку можна зматаць у клубок і пакласці ў кішэню.

Пракуратура Пухавіцкага раёна нагадвае, што аптымальная таўшчыня лёду павінна складаць мінімум 10 см.

У выпадку, калi вадаём незнаёмы, то па ім варта перасоўвацца асцярожна, правяраючы крэпасць лёду пры дапамозе ўдараў пешняй. Калі пешня не прабіла лёд, ён лічыцца моцным. А калі прабіла – неабходна неадкладна развярнуцца і сысці ў той бок, адкуль Вы прыйшлі.

Калі па лёдзе ідзе ланцужком група рыбакоў, то яе заўсёды адкрывае або замыкае самы цяжкі чалавек (у залежнасці ад напрамку: калі ад берага, то цяжкавагавік павінен быць наперадзе, калі да берага, то ззаду).

У выпадку, калі Вы праваліліся пад лёд важна не панікаваць. Парадак дзеянняў у такой сітуацыі наступны:

  1. Знаходзячыся ў вадзе, развярнуцца ў той бок, адкуль Вы прыйшлі.
  2. Размясціцца ў палонцы гарызантальна. Занесці на лёд спачатку плечавы пояс, а затым сагнутую нагу, і перакатам выпаўзці вонкі.
  3. Выкарыстоўваць індывідуальны выратавальны сродак – для гэтага ён павінен быць надзеты на Вас падчас рыбалкі.

Памочнік пракурора Пухавіцкага раёна Ілля Васільеў.

Чытаць 59 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»