Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

28.12.2023

Гулянні ў навагоднюю ноч. Расказваем, дзе ў Пухавіцкім раёне пройдуць святочныя мерапрыемствы

Навагоднія танцавальна-забаўляльныя праграмы пройдуць 1 студзеня 2024 года з 01.00 да 04.00 гадзін.

У Мар'інай Горцы ў навагоднюю ноч жыхароў горада чакаюць на цэнтральнай плошчы па вуліцы Ленінскай, каля дзяржаўнай установы культуры «Пухавіцкі раённы цэнтр культуры».

Навагоднія дыскатэкі пройдуць на тэрыторыях паблізу Рудзенскага гарпасялковага дома культуры, Дружненскага сельскага дома культуры, Свіслацкага гарпасялковага дома культуры, Дуброўскага сельскага цэнтра культуры.

Мясцовых жыхароў і гасцей чакаюць на свята ў Праўдзінскім гарпасялковым Доме культуры, Шацкім, Дрычынскім, Дукорскім, Светлаборскім, Пухавіцкім, Турынскім, Голацкім, Габрыелеўскім, Навасёлкаўскім, Зазерскім сельскіх Дамах культуры, Зоркаўскай, Суцінскай, Талькаўскай сельскiх бібліятэках-клубах.

У месцах правядзення святочных мерапрыемстваў грамадскую бяспеку будуць забяспечваць супрацоўнікі РАУС, пажарную бяспеку — супрацоўнікі РАУС. У горадзе Мар'іна Горка, гарадскіх пасёлках Рудзенск, Свіслач, пасёлку Дружны, аграгарадку Дуброўка ўзгоднена дзяжурства брыгад хуткай медыцынскай дапамогі.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня райвыканкама Андрэй Атрушкевіч.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 54 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»