Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

28.12.2023

Новую падстанцыю 110 кВ «Чаркасы» адкрылі ў Дзяржынскім раёне

У Дзяржынскім раёне адкрылі новую падстанцыю 110 кВ "Чаркасы". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.

Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч адзначыў, што аб'ект пабудаваны ў рамках дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Праект рэалізаваны ў супрацоўніцтве з кампаніяй Riko. Увод падстанцыі ў эксплуатацыю павысіць надзейнасць электразабеспячэння значных прамысловых спажыўцоў Дзяржынскага раёна, будзе садзейнічаць развіццю свабоднай эканамічнай зоны "Мінск", прыцягненню ў СЭЗ новых інвестараў. Адкрыццё падстанцыі стала таксама чарговым значным крокам у мадэрнізацыі электрасеткавай інфраструктуры сталічнага рэгіёна.

"Міністэрства энергетыкі на сістэмнай аснове вядзе адпаведную работу па ўсёй краіне. Нараўне з будаўніцтвам і мадэрнізацыяй падстанцый розных класаў напружання рэканструююцца электрасеткі: за 11 месяцаў 2023 года пабудавана і мадэрнізавана больш за 2,1 тыс. км. У наступным годзе стаіць задача выйсці на 3 тыс. км", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Як паведамілі ў прэс-службе СЭЗ "Мінск", кіраўнік адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны Анатоль Бубен у час адкрыцця падкрэсліў, што ПС "Чаркасы" для рэгіёна - сур'ёзны аб'ект энергетычнай інфраструктуры, які забяспечыць надзейнае і бесперабойнае электразабеспячэнне рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны "Мінск". На тэрыторыі СЭЗ "Мінск" у раёне Фаніпаля працуюць 12 рэзідэнтаў з агульным аб'ёмам прыцягнутых інвестыцый у асноўны капітал $183,9 млн, створана 1725 новых рабочых месцаў. Прадпрыемствы СЭЗ на гэтай тэрыторыі вырабілі прадукцыі на $1,93 млрд.

"Увод у эксплуатацыю ПС "Чаркасы" на тэрыторыі ўчастка нумар 10 дасць магчымасць задаволіць попыт нашых рэзідэнтаў у электраэнергіі і, я ўпэўнены, стане яшчэ адным крокам да актывізацыі інвестыцыйных патокаў, дасць магчымасць інвестарам больш актыўна асвойваць гэту тэрыторыю, - падкрэсліў Анатоль Бубен. - Сёння мы можам прапанаваць бізнесу амаль 200 га свабодных плошчаў у гэтым раёне. Ужо ёсць шэраг кампаній, якія зацікаўлены стварыць у Фаніпалі новыя вытворчасці ў галіне машынабудавання, хімічнай прамысловасці, дрэваапрацоўкі. Гэта сучасныя праекты з новымі тэхналогіямі і агульным аб'ёмам інвестыцый большым за $50 млн, дзе плануецца стварыць каля 200 дадатковых працоўных месцаў".

За апошнія два гады пры падтрымцы дзяржавы СЭЗ "Мінск" правяла комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё інфраструктуры тэрыторыі Фаніпаля. На праектаванне і будаўніцтва інфраструктуры накіравана каля Br40 млн. На 2024 год запланавана будаўніцтва вуліцы і размеркавальнага пункта.

БелТА

Чытаць 47 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»