Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.08.2023

Інфармацыйны матэрыял для правядзення прафілактычнай акцыі «Хуткасць» з 18 па 20 жніўня 2023 года на тэрыторыі Мінскай вобласці

Аналіз аварыйнасці на тэрыторыі Мінскай вобласці сведчыць аб тым, што адной з асноўных прычын учынення дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляецца перавышэнне або няправільны выбар хуткасці руху. Як правіла, такія здарэнні характарызуюцца даволі высокай ступенню цяжкасці наступстваў і маюць вялікі грамадскі рэзананс.

За 7 месяцаў б.г. па названай прычыне ў Мінскай вобласці здарылася 52 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 68 – атрымалі траўмы. Усяго за названы перыяд супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі выяўлена 8621 фактаў парушэння хуткаснага рэжыму вадзіцелямі.

У мэтах папярэджання ДТЗ з прычыны перавышэння хуткасных рэжымаў кіроўцамі транспартных сродкаў, Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з 18 па 20 жніўня 2023 года праводзіць прафілактычную акцыю «Хуткасць», падчас якой супрацоўнікі ДАІ з выкарыстаннем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю нагадаюць вадзіцелям аб неабходнасці захавання хуткасных рэжымаў, наступствах зваротнага і адказнасці за зухаватасць.

Так,10 красавіка каля 12:40 гадзін на 92 км аўтадарогі Р-28 «Мінск-Маладзечна-Нарач» Вілейскага раёна, вадзіцель, 1988 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Renault 19», рухаючыся ў напрамку г. Мядзел, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамашынай «Iveco Daily» пад кіраваннем кіроўцы 1971 г.н. У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля «Renault» з траўмамі цяжкай ступені шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Кіроўца грузавой аўтамашыны не пацярпеў.

23 ліпеня каля 15:50 гадзін на вул. Будаўнікоў паблізу дома №98 у  г. Барысаве, кіроўца 1981 г.н., кіруючы а/м «БМВ 728i», рухаючыся з боку вул. Чапаева ў напрамку вул. Працы, не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, выехаў на паласу сустрэчнага руху, далей за межы праезнай часткі дарогі, дзе здзейсніў наезд на асвятляльную мачту і прыпаркаваны на стаянцы а/м «Фольксваген Крафтэр», які ў выніку наезду адкаціўся і здзейсніў наезд на прыпаркаваны а/м «Фольксваген Крафтэр». У выніку ДТЗ пацярпелі 2 пасажыры аўтамабіля «БМВ 728i»: 1983 г.н., якая з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваная, а пасажыр 1998 г.н., пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчаны дадому.

ДАІ нагадвае!

Згодна з арт. 18.12 ч. 1 КоАП Рэспублікі Беларусь - перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, усталяванай хуткасці руху ад дзесяці да дваццаці кіламетраў у гадзіну - папярэджанне або штраф да 1 б.в.;

Арт. 18.12 ч. 2 - Перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, усталяванай хуткасці руху ад дваццаці да трыццаці кіламетраў у гадзіну - штраф ад 1 да 3 б.в.;

Арт. 18.12 ч. 3 - Перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, усталяванай хуткасці руху ад трыццаці да сарака кіламетраў у гадзіну – штраф ад 3 да 10 б.в.;

Арт. 18.12 ч. 4 - Перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, усталяванай хуткасці руху на сорак і больш кіламетраў у гадзіну – штраф ад 8да 12 б.в.;

Арт. 18.12 ч. 5 - Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 2-4 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні – штраф ад 5 да 15 б.в. або пазбаўленне права кіравання тэрмінам да 1 года.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў выключыць зухаватасць за рулём! Выязджаючы на дарогу, кіроўца абавязаны памятаць, што аўтамабіль – гэты сродак павышанай небяспекі і толькі ад дзеянняў кіроўцы і няўхільнага захавання правіл дарожнага руху залежыць не толькі яго жыццё, але і іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Спакойнае, уважлівае, культурнае кіраванне аўтамабілем і пастаянны кантроль за дарожнай сітуацыяй забяспечаць шчаснае прыбыццё да месца прызначэння.

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытаць 145 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»