Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

03.05.2023

З 29 красавіка па 05 мая 2023 года на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні фактаў траўміравання грамадзян чыгуначным транспартам

ПАВАЖАНЫЯ ПАСАЖЫРЫ!

Пухавіцкі РАУС нагадвае і раіць:

Меры асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту!»

  • Калі Вы знаходзіцеся ў будынку вакзалаў ці на станцыях, старайцеся не пакідайце свае рэчы без нагляду, і не ў якім разе не давярайце іх захаванасць незнаёмым асобам, якімі б прыстойнымі яны не здаваліся.
  • Каб пазбегнуць магчымага крадзяжу карыстайцеся паслугамі аўтаматычных камер захоўвання багажу і ручной паклажы.
  • Рухаючыся пасажырскімі і прыгараднымі цягнікамі дакументы, грошы, мабільныя тэлефоны, іншыя каштоўнасці захоўвайце толькі пры сабе. Імкніцеся ні ў якім разе не пакідаць іх без нагляду на століках, у кішэнях верхняй адзежы. Торбы, чамаданы і іншыя буйнагабарытныя рэчы кладзіце ў скрыню або на наяўныя багажныя паліцы. Перыядычна правярайце іх наяўнасць, а выходзячы з вагона або купэ, не пакідайце без нагляду.
  • Калі Вы вязеце з сабой буйную суму грошай, не варта дэманстраваць змесціва паперніка ля білетных кас, у вакзальным рэстаране ці ў вагоне.
  • Не карыстайцеся паслугамі грамадзян, якія прапануюць абмяняць замежную валюту (у міжнародных цягніках і цягніках далёкага накіравання аплата за паслугі чыгункі прымаецца, у тым ліку і ў беларускіх рублях).
  • Насцярожана ставіцеся да прапаноў спадарожнікаў распіць спіртныя напоі, а таксама тых, хто звярнуўся да Вас з просьбай скарыстацца мабільным тэлефонам.
  • Паспрабуйце ўлічыць, што зачыненыя дзверы купэ – не банкаўскі сейф. Таму перад адпраўленнем надзейна схавайце грошы і каштоўныя рэчы.
  • Калі Вы карыстаецеся прыгараднымі цягнікамі ў вячэрні і начны час, выбірайце добра асвечаныя вагоны, у якіх ёсць пасажыры. Нядрэнным варыянтам з'яўляецца праезд у галаўным вагоне саставу, дзе ў выпадку небяспекі Вы зможаце звярнуцца за дапамогай да машыніста.
  • Не варта ўжываць перад паездкай алкаголь. Пад яго ўздзеяннем Вы рызыкуеце заснуць у вагоне, і тады ваша маёмасць можа стаць лёгкай ахвярай злачынцаў.

Ігнаруючы гэтыя рэкамендацыі, Вы можаце стаць ахвярай злачынства

Калі ў адносінах да Вас здзейснена супрацьпраўнае дзеянне, Вы сталі сведкам ці відавочцам злачынства, выявілі падазроныя безгаспадарныя прадметы, пра гэта неабходна неадкладна паведаміць супрацоўнікам міліцыі, а ў іх адсутнасці чыгуначнікам. Нават калі ў саставе няма нараду суправаджэння, супрацоўнікі міліцыі змогуць падсесці ў цягнік на бліжэйшай станцыі.

Памятайце, што Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя і своечасовасць звароту спрыяе хуткаму затрыманню зламыснікаў.

Выкананне ўстаноўленых на чыгунцы правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце. Памятайце, захаванне ўсталяваных на чыгунцы правілаў заклад Вашай асабістай бяспекі і бяспекі Вашых блізкіх:

- праходзіць чыгуначныя пуці можна толькі ў спецыяльна ўстаноўленых месцах: па пешаходных пераходах, або мастах, а таксама чыгуначных пераездах і тунэльных пераходах;

- не падлазіць пад вагоны цягніка для пераходу пуці;

- забаронена схадзіць, а таксама ажыццяўляць пасадку на хаду цягніка;

- забаронена знаходзіцца на краі платформы, а таксама паблізу чыгуначнага палатна пры руху цягніка;

- парушаць правілы праезду чыгуначнага пераезду.

Паважаныя чытачы, задумайцеся аб тым, чым можа абярнуцца для вас ігнараванне правілаў пры знаходжанні на чыгунцы. Пастаянна памятайце, што чыгунка з'яўляецца зонай павышанай небяспекі, патрабуе максімальнай асцярожнасці і ўважлівасці.

Не праходзьце міма, звяртайце ўвагу на факты безадказных паводзін грамадзян!

Начальнік МГБ Пухавіцкага РАУС

падпалкоўнік міліцыі Д.І. Сіротка

29.04.2023

Чытаць 109 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»