Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

03.05.2023

Якую халодную зброю маюць права мець грамадзяне?

Закон «Пра зброю» вызначае паняцце «халодная зброя» наступным чынам: «Халодная зброя — зброя, прызначаная для паразы мэты пры дапамозе мускульнай сілы чалавека пры непасрэдным кантакце з аб'ектам паразы» (арт.1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зброі»).

Прыкметы халоднай зброі вызначаюцца ў СТБ ДАСТ Р51215-2002.

Да халоднай зброі адносяцца шаблі, шашкі, нажы, кінжалы, фінскія нажы, корцікі, кастэты, штылеты і іншыя прадметы, спецыяльна прызначаныя або прыстасаваныя для паражэння жывой мэты. Яны могуць быць колючымі, колюча-рэжучымі, сякучымi, раздрабняльнымі і г.д.

Да зброі не адносяцца вырабы, сертыфікаваныя ў якасці вырабаў гаспадарча-бытавога і вытворчага прызначэння (складаныя, кухонныя, шавецкія, садовыя нажы і да т.п.), канструктыўна падобныя са зброяй (арт.1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зброі»).

У канкрэтным выпадку пытанне аб прызнанні таго ці іншага прадмета халоднай зброяй можа быць вырашана з дапамогай крыміналістычнай экспертызы.

Якую халодную зброю маюць права мець грамадзяне?

Грамадзяне, якія маюць дазвол на захоўванне і нашэнне паляўнічай агнястрэльнай зброі, маюць права набыць паляўнічую халодную клінковую зброю. Указаная зброя рэгіструецца пры яе рэалізацыі гандлёвым прадпрыемствам шляхам адзнакі ў дазволе органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай агнястрэльнай зброі. (арт.14 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зброі»).

Грамадзяне, якія маюць ліцэнзію на экспанаванне і калекцыянаванне зброі маюць права таксама набыць халодную клінковую зброю (п.303 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці»).

Такім чынам, калі Вы не паляўнічы, і ў Вас няма ліцэнзіі экспанаванне і калекцыянаванне зброі — ніякую халодную зброю Вы мець і насіць не маеце права.

Якая халодная зброя забаронена?

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца абарот у якасці грамадзянскай і службовай зброі кісцяняў, кастэтаў, сурыкенаў, бумерангаў і іншых, спецыяльна прыстасаваных для выкарыстання ў якасці зброі прадметаў ударна-драбняльнага і кідальнага дзеяння (арт.8 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зброі»).

Законам прадугледжана адказнасць за незаконнае захоўванне або нашэнне халоднай зброі.

За незаконнае нашэнне або перавозку халоднай зброі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з арт.23.47 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 6 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

Незаконнае нашэнне або перавозка халоднай зброі, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж дзеянні прадугледжвае крымінальную адказнасць па ч.1 арт.296 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да аднаго года, ці арыштам.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 296 КК Рэспублікі Беларусь за незаконны выраб або збыт халоднай зброі прадугледжана адказнасць у выглядзе грамадскіх работ або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 296 КК Рэспублікі Беларусь дзеянні прадугледжаныя часткай другой дадзенага артыкула здзейсненыя паўторна, караюцца штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін ад аднаго года да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

АУС Пухавіцкага райвыканкама нагадвае грамадзянам, што на тэрыторыі раёна на пастаяннай аснове функцыянуе гарачая лінія «Бывай зброя!», накіраваная на добраахвотную здачу насельніцтвам зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў, што незаконна захоўваюцца.

Звесткі прымаюцца кругласутачна па тэлефонах: 8(01713)-35534, 102. Ананімнасць гарантуецца.

Таксама па пытаннях, звязаных з абарачэннем зброі, жыхары нашага раёна могуць звярнуцца ў дазвольную сістэму Пухавіцкага РАУС. Прыём грамадзян ажыццяўляецца: серада, пятніца – з 08.00 да 13.00; аўторак, чацвер – з 15.00 да 20.00; субота – з 09.00 да 13.00, кантактны тэлефон 8(01713)-35716.

Старшы інспектар па дазвольнай працы аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў Пухавіцкага райвыканкама Яўген Кузьмянкоў.

Чытаць 160 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»