Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.02.2023

Інфармацыйны матэрыял па правядзенні комплексу прафілактычных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры перавозцы пасажыраў транспартнымі сродкамі «Аўтобус» з 27.02.2023 па 13.03.2023 года на тэрыторыі Пухавіцкага раёна

Штогод з надыходам вясенне-летняга перыяду пачашчаюцца дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам аўтамабільных перавозчыкаў пасажыраў. Пры гэтым асаблівую важнасць набывае пытанне забеспячэння бяспекі дарожнага руху аўтобусамі, якія ажыццяўляюць міжнародныя і міжгароднія перавозкі пасажыраў па дагаворах, заключаных з тураператарамі і турыстычнымі агенцтвамі, а таксама перавозячых пасажыраў у гарадскіх і міжгародніх рэгулярных зносінах.

Аналіз дарожнай абстаноўкі ў рэспубліцы сведчыць аб тым, што прадаўжаюць мець месца факты парушэнняў асобнымі вадзіцелямі і службовымі асобамі перавозчыкаў Правілаў дарожнага руху, а таксама патрабаванняў іншых нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Найбольш часта здзейсненымі парушэннямі з'яўляюцца допуск кіроўцаў да ўдзелу ў дарожным руху без правядзення абавязковага перадрэйсавага медыцынскага агляду або кантролю, якія не маюць усталяванага стажу і не прайшлі перападрыхтоўку для допуску да працы на міжнародных і міжгародніх перавозках, парушэнне рэжыму працы і адпачынку, допуск да ўдзелу у дарожным руху няспраўнага аўтобуса, або ў дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Акрамя гэтага, штогод ад пасажыраў паступаюць скаргі на тэхнічны стан аўтобусаў.

Асаблівай увагі заслугоўваюць названыя вышэй недахопы пры перавозках арганізаваных груп дзяцей аўтобусамі да месцаў адпачынку.

У мэтах павышэння бяспекі дарожнага руху і недапушчэння здарэнняў з удзелам аўтобусаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў з 27.02.2023 па 13.03.2023 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс мерапрыемстваў па кантролі за выкананнем вадзіцелямі і службовымі асобамі арганізацый дзейнасці, звязанай з перавозкай пасажыраў.

У вясновы, летні сезон значна ўзрастае інтэнсіўнасць руху і павялічваецца колькасць ДТЗ. Аварыі маюць месца з-за няправільнай ацэнкі вадзіцелямі становішча. Пры высокай інтэнсіўнасці руху любая памылка, няхай гэта будзе парушэнне правіл абгону або хуткаснага рэжыму, немінуча вядзе да бяды

Паважаныя грамадзяне, не заставайцеся абыякавымі і безуважнымі! Калі вы бачыце ці ведаеце, што кіроўца маршрутнага транспартнага сродку ігнаруе патрабаванні дзеючых ПДР паведамляйце на тэлефонную лінію 102!

Выконвайце правілы дарожнага руху! Будзьце ўважлівыя і асцярожныя на дарозе!

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 105 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»