Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

23.11.2022

Інфармацыйны матэрыял аб правядзенні рэспубліканскай прафілактычнай акцыі і адзінага дня бяспекі дарожнага руху «Змяні шыны ў сваёй машыны!»

Аналіз дарожна-транспартных здарэнняў мінулых гадоў на тэрыторыі Мінскай вобласці паказаў, што невыкананне ПДР кіроўцамі ў частцы невыкарыстання на транспартным сродку зімовых шын і невыканання мер бяспекі пры руху ў зімовых умовах прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў.

У сярэднім за суткі ў вобласці здараецца 30-40 ДТЗ без пацярпелых. Для параўнання, з першым снегам за 18 лістапада б.г. адбылося 89 дробных ДТЗ.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці загадзя папярэджвае вадзіцеляў аб тым, што з надыходам неспрыяльных умоў надвор'я ездзіць трэба акуратней, а на колах устанавіць зімовую гуму, не чакаючы 1 снежня.

У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў у зімовы перыяд і прапаганды выкарыстання зімовых шын, а таксама падрыхтоўкі аўтамабіляў да эксплуатацыі ў зімовых умовах, з 25 лістапада па 5 снежня б.г. праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Змяні шыны ў сваёй машыны!», а 25 лістапада - Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад гэтай жа назвай.

Падчас дадзеных мерапрыемстваў ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці вартавыя дарог сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі правядуць тлумачальную працу ў працоўных калектывах, арганізацыях, сярод аўтаўладальнікаў асабістага транспарту, нагадаўшы аб абавязковым выкарыстанні зімовых шын, бяспечным ваджэнні ў зімовых умовах і адказнасці за здзейсненыя правапарушэнні ПДР.

ДАІ нагадвае!

Згодна з пунктам 207-1 ПДР, у адпаведнасці з якімі пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон уключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3, 5 тон, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку. Пры куплі неабходна зважаць на маркіроўку пакрышак. Шыны павінны быць прамаркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай усярэдзіне яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «MS», «MS» або «All seasons». Пры гэтым рэшткавая вышыня малюнка пратэктара павінна быць не менш за 4 мм.

За парушэнне дадзеных патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 1 базавай велічыні. Паўторнае такое парушэнне на працягу года цягне адказнасць ад 2 да 5 б.в.

Дарэчы, за перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка мінулага года да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ўказанага пункта ПДР прыцягнута звыш 1000 кіроўцаў.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе, не чакаючы 1 снежня, абсталяваць транспартныя сродкі зімовымі шынамі. Вядома ж, цалкам спадзявацца на тое, што толькі зімовыя шыны прадухіляць ДТЗ, будзе няправільна, важнай умовай бяспекі вадзіцеля таксама будзе правільны выбар хуткасці з улікам дарожных і ўмоў надвор'я, бяспечная дыстанцыя, загадзя абдуманыя дзеянні і асаблiвая ўвага за рулём!

ДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 167 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»