Мерапрыемства арганізавана з мэтай фарміравання пазітыўнага вобраза навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх навукоўцаў. Конкурс праводзіцца па чатырох намінацыях: лепшая публікацыя; лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні і лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнэт.
Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе, зацверджаным Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 4 сакавіка 2015 г. № 77.
Матэрыялы вылучэння ў тэрмін да 20 снежня 2022 г. прадастаўляюцца камісіі на папяровым і электронным носьбітах па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 66 - 411 і па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..