Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.08.2022

Супрацоўнікі ДАІ і АПВ праводзяць сумесныя рэйды па «штрафніках»

Парушальнікаў правілаў дарожнага руху, якія не заплацілі своечасова штраф, наведалі інспектар АДАІ і судовы выканаўца АПІ. Мэта рэйду – праверыць маёмаснае становішча даўжнікоў-«штрафнікоў» у рамках выканаўчых вядзенняў, спагнаць штраф у даўжніка або накласці арышт на пэўнага віду маёмасць.

Згодна з заканадаўствам на аплату штрафу адводзіцца 30 сутак пасля ўступлення пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў законную сілу. Аднак далёка не ўсе парушальнікі робяць аплату ва ўстаноўлены тэрмін, а некаторыя і зусім не збіраюцца гэта рабіць. Таму судовыя выканаўцы і супрацоўнікі ДАІ праводзяць такія сумесныя рэйды.

Як толькі прайшоў месяц з моманту вынясення пастановы, пры адсутнасці звестак аб выплаце штрафу, электронная сістэма базы дадзеных аўтаматычна дадае да штрафу 2 базавыя велічыні і накіроўвае пастанову на прымусовае выкананне. Што будзе далей? Пастанова аб спагнанні штрафу можа быць накіравана па месцы атрымання зарплаты і прыраўнаваных да яе даходаў. Калі ж афіцыйных даходаў няма, прыйдзе судовы выканавец. А ў яго ёсць цэлы шэраг спосабаў зрабіць так, каб штраф быў аплачаны:

  • накласці арышт на маёмасць;
  • арыштаваць транспартны сродак;
  • адключыць мабільную сувязь;
  • абмежаваць у праве на кіраванне транспартнымі сродкамі;
  • часова забараніць паляваць;
  • зрабіць даўжніка «невыязным» і г.д.

Хацелася б дадаць, што на гэтай стадыі правініўшыся будзе павінен выплацiць дзяржаве яшчэ і 10% сумы штрафу (памер прымусовага збору).

Такія мерапрыемствы арганізуюцца на пастаяннай аснове ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. З 15 ліпеня 2021 года ўнесены змяненні ў закон «Аб выканаўчым вядзенні», у судовых выканаўцаў з'явілася больш паўнамоцтваў. І зараз яны могуць злоснаму неплацельшчыку проста выпісаць пастанову – і вадзіцель-даўжнік аўтаматычна пяройдзе ў разрад пешаходаў.

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 169 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»