Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.07.2022

Дзяржава забяспечвае дадатковыя гарантыі ў галіне занятасці насельніцтва грамадзянам

Дзяржава забяспечвае дадатковыя гарантыі ў галіне занятасці насельніцтва грамадзянам, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы, у тым ліку асобам з інваліднасцю. У бягучым годзе ў якасці беспрацоўных у аддзеле занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама зарэгістравана 10 інвалідаў, якім аказваецца садзейнічанне ў працаўладкаванні і навучанні ў адпаведнасці з індывідуальнымі праграмамі рэабілітацыі. Службай занятасці працаўладкавана 6 чалавек, у тым ліку 2 па брані.

З мэтай садзейнічання занятасці інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь распрацаваны і рэалізуюцца на практыцы шэраг мерапрыемстваў, закліканых павялічыць іх канкурэнтаздольнасць на рынку працы, у тым ліку фінансаванне мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці. За кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца кампенсацыя наймальнікам грашовых выдаткаў па аплаце працы інвалідаў на тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года.

У бягучым годзе аддзелам занятасці ў мэтах адаптацыі да працоўнай дзейнасці працаўладкавана два беспрацоўных з ліку інвалідаў у СТАА «Марозпрадукт» на працоўнае месца аператара лініі вытворчасці марожанага і ААТ «Рудзенск» укладчыка-пакавальніка. Кампенсацыя выдаткаў па аплаце працы наймальнікам склала 12,6 тыс. руб.

З мэтай атрымання новай прафесіі або перакваліфікацыі беспрацоўным прапануецца навучанне на курсах па накіраваннi аддзела занятасці, праводзяцца прафкансультацыі.

У спецыялізаваным адукацыйна-рэабілітацыйным цэнтры РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр» беспрацоўныя, якія маюць 1, 2, 3 групу інваліднасці, могуць прайсці навучанне па прафесіях групавой формы навучання:

«Аператар электронна-вылічальных машын (персанальных электронна-вылічальных машын)» з веданнем кампутарнай вёрсткі, графікі і дызайну, прысвойваецца 4 разрад, тэрмін навучання 4,5 мес;

«Майстар па манікюры», 3 разрад, тэрмін навучання 1,7 мес.;

прадавец, 4 разрад, тэрмін навучання 2,5 мес.

Індывідуальная форма навучання:

«Абутнік па рамонце абутку», 3 разрад. Па меры паступлення заявак на навучанне (3,5 мес.);

«Сталяр», 2 разрад. Па меры паступлення заявак на навучанне (4,6 мес.);

«Выканаўца мастацка-афарміцельскіх работ», 2 разрад. Па меры паступлення заявак на навучанне (4,6 мес.);

«Абутнік па пашыве артапедычнага абутку», 3 разрад. Па меры паступлення заявак на навучанне (2,5 мес.).

Слухачам створаны ўсе неабходныя ўмовы для пражывання. Памяшканні корпуса даступныя для маламабільных грамадзян, у тым ліку на крэслах-калясках.

Аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама тэл. 51839, 51933

Намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела занятасці Н.П.Лісоўская

Чытаць 222 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»