Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

23.05.2022

Увага - дзеці!

Інфармацыйны матэрыял для правядзення СКМ «Увага – дзеці!» з 25.05 па 05.06.2022 і Адзінага дня бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Зробім лета бяспечным разам!» 27.05.2022 на тэрыторыі Пухавіцкага раёна і Мінскай вобласці

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. З пачатку 2022 года на тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося 23 ДТЗ, у выніку якіх 1 дзіця-пасажыр загінула, і 22 траўміраваны (за аналагічны перыяд 2021 года 20-1-22).

З агульнай колькасці ДТЗ больш за ўсё пацярпелі дзеці пасажыры: у 12 аўтааварыях загінула адно дзіця, 11 - атрымалі траўмы. У 6 здарэннях непаўналетнія перавозіліся з парушэннем правілаў перавозкі.

Частая прычына гібелі непаўналетніх пасажыраў або іх траўміравання з'яўляецца невыкананне вадзіцелямі Правілаў дарожнага руху ў частцы перавозкі непаўналетніх пасажыраў, пагаршае і той факт, што вадзіцелі не толькі не забяспечваюць бяспечную перавозку сваіх пасажыраў, але і дапускаюць шэраг іншых правапарушэнняў. І наступныя прыклады таму пацверджанне:

20.03.2022 каля 08:17 гадзін на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна кіроўца, 1990 г.н., не маючы права кіравання транспартным сродкам, рухаючыся на аўтамабілі «Вольва», не справіўся з кіраваннем транспартнага сродка, з'ехаў у правы кювет, дзе здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва. У выніку аўтааварыі непаўналетняя пасажыр 2006 г.н. ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.

07.01.2022 у 15:24 гадзін у Салігорскім раёне, вадзіцель 1975 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Фольксваген Пасат» па аўтадарозе «Старобін-Скаўшын-Сосны», пры павароце налева, не саступіў дарогу сустрэчнаму аўтамабілю «Аўдзі А6» пад кіраваннем кіроўцы, 1992 г.н., у выніку чаго адбылося сутыкненне транспартных сродкаў. Непаўналетні пасажыр аўтамабіля «Фольксваген Пасат» 2014 г.н. з атрыманымі траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Устаноўлена, што дзіця знаходзілася на пярэднім пасажырскім сядзенні аўтамабіля без спецыяльнай дзіцячай утрымліваючай прылады і не было прышпілена рамянём бяспекі.

22.02.2022 каля 20:10 гадзін кіроўца 2000 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Таёта» на 29 км аўтадарогі Р53 «Слабада-Навасады», у межах г. Жодзіна, пры здзяйсненні манеўру левага павароту, не падаў перавагу ў руху і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем «Вольва» пад кіраваннем кіроўцы, 1973 г.н. У выніку ДТЗ малалетні пасажыр аўтамабіля «Вольва» 2018 г.н., атрымаў цялесныя пашкоджанні. Пасля аказання медыцынскай дапамогі дзіця адпушчана дадому. Вядома, што пацярпеўшае дзіця ў момант аўтааварыі знаходзілася на руках у маці.

16.04.2022 каля 15:08 гадзін у в.Пеліка Смалявіцкага раёна вадзіцель 1988 г.н. рухаючыся на аўтамабілі «Крайслер Кантры» у напрамку г. Барысаў, не справілася з кіраваннем, з'ехала на правую абочыну і здзейсніла наезд на бардзюрны камень, затым адбылося перакульванне транспартнага сродку. У выніку аўтааварыі малалетні пасажыр 2017 г.н., з атрыманымі траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Вядома, што пацярпелае дзіця знаходзілася ў аўтамабілі без дзіцячай утрымліваючай прылады і не было прышпілена рамянём бяспекі.

29.04.2022 каля 17:50 гадзін у Мінскім раёне вадзіцель, 1958 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «БМВ» пры павароце налева, не саступіла дарогу і здзейсніла сутыкненне з аўтамабілем «Рэно Лагуна» пад кіраваннем кіроўцы 2000г.н. У выніку ДТЗ пасажыр аўтамабіля «Рэно Лагуна» 2013 г.н., з атрыманымі траўмамі дастаўлена ў бальніцу. Вядома, што непаўналетняя знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні і не была прышпілена рамянём бяспекі.

Вадзіцелям нагадваем!

Згодна з п.178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў;

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, адмысловых падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродка, – ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання ўказаных у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх разгорнута да лабавога шкла транспартнага сродка, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны» .

Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжаны абавязак выкарыстання не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

З удзелам непаўналетніх пешаходаў на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 9 ДТЗ, дзе 9 дзяцей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Прычыны і ўмовы ДТЗ з юнымі пешаходамі:

- пераход праезнай часткі па-за пешаходным пераходам;

- не прадастаўленне вадзіцелямі транспартных сродкаў перавагі пешаходам на пешаходных пераходах;

- нечаканае выйсце з-за транспартнага сродка або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляд кіроўцу;

- знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

16.03.2022 каля 17:08 гадзін у Салігорскім раёне кіроўца, 1966 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Фольксваген Транспарцёр» у напрамку в. Радкова, здзейсніў наезд на непаўналетняга пешахода, дзяўчынку, якая перасякала праезную частку дарогі ў неналежным месцы. У выніку пешаход 2010 г. р., з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Акрамя таго, адной з прычын траўміравання пешаходаў на дарогах, у тым ліку і дзяцей – з'яўляецца недысцыплінаванасць вадзіцеляў, і невыкананне патрабаванняў Правілаў у частцы праезду імі нерэгулюемых пешаходных пераходаў і прадастаўлення перавагі пешаходам.

17.03.2022 каля 20:18 гадзін у Салігорскім раёне кіроўца, 1981 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Джылі» у напрамку г. Салігорск, здзейсніў наезд на непаўналетняга пешахода, дзяўчынку, якая перасякала праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.У выніку пешаход 2006 г .р., з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавана.

25.03.2022 каля 17:50 гадзін у г. Салігорску кіроўца, 1978 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Хендай Крэта» па вул. Чыгуначнай, здзейсніў наезд на непаўналетняга пешахода, які разам з маці пераходзіў праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ непаўналетні пешаход 2019 г. р., з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны.

08.04.2022 каля 08:05 гадзін у г. Маладзечне кіроўца, 1992 г.н., кіруючы трактарам «Беларус» з паўпрычэпам, здзейсніў наезд на непаўналетнюю, якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ пешаход 2009 г.н., з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавана.

20.04.2022 каля 20:46 гадзін у г. Клецк кіроўца, 1996 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Нісан Альмера», пры павароце налева, здзейсніў наезд на непаўналетнюю, якая пераходзіла праезную частку дарогі па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляючы сігнал святлафора. У выніку ДТЗ пешаход 2008 г.н., з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў бальніцу, дзе пасля аказання медыцынскай дапамогі была адпушчана дадому.

Паважаныя дарослыя! Дзецям неабходна тлумачыць, што нават маючы перавагу на пешаходным пераходзе, пешаход абавязаны быць асаблiва ўважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанні навушнікаў пры праслухоўванні якой-небудзь інфармацыі або музыкі, сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў. Вялікую небяспеку ствараюць прыпаркаваныя аўтамабілі, ад іх, нажаль, нікуды не падзецца. Таму дзецям трэба тлумачыць, як паводзіць сябе на вуліцы і канкрэтна ў дварах жылых дамоў. Вельмі важна ведаць, што з-за любой перашкоды выхад на дарогу небяспечны. Малалетніх дзяцей ні ў якім разе не пакідаць без нагляду!

Паважаныя кіроўцы! Пры набліжэнні да пешаходнага перахода трэба загадзя знізіць хуткасць, аж да прыпынку, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна прапусціць пешаходаў, якія пачынаюць або завяршаюць пераход. У дварах жылых дамоў неабходна рухацца з мінімальнай хуткасцю руху, бо ў любы момант на дарозе можа аказацца дзіця!

03.05.2022 каля 14:23 гадзін у а.г. Міханавічы Мінскага раёна кіроўца, 1986 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Аўдзі» па абочыне, здзейсніла наезд на малалетнюю дзяўчынку, 2016 г.н., якая раптам выбегла з-за прыпаркаванага аўтамабіля «Опель». У выніку ДТЗ пацярпелае дзіця з атрыманымі траўмамі шпіталізавана.

04.05.2022 каля 19:00 гадзін у а.г. Лясной Мінскага раёна кіроўца, 1982 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Тэсла» па дваровай тэрыторыі, здзейсніла наезд на малалетняга пешахода, 2015 г.н., які выбег з-за прыпаркаваных аўтамабіляў. Пацярпелы хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні, пасля аказання медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дадому.

З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці з удзелам дзяцей веласіпедыстаў адбылося 2 ДТЗ. Умова для здзяйснення аварый - знаходжанне дзяцей-веласіпедыстаў да 14-гадовага ўзросту на дарогах агульнага карыстання без дарослых. Таму з надыходам летняга перыяду неабходна дарослым правесці тлумачальную гутарку з дзецьмі аб бяспечных паводзінах на дарозе, улічваючы патрабаванні Правілаў дарожнага руху, у частцы датычнай.

20.03.2022 каля 15:50 гадзін у в. Гольчычы Слуцкага раёна кіроўца, 1990 г.н., рухаючыся на аўтамабілі «Фольксваген Пасат», здзейсніў наезд на непаўналетняга веласіпедыста, які раптоўна выехаў на праезную частку дарогі па ходзе руху аўтамабіля. У выніку веласiпедыст 2011 г.н., навучэнец 4-га класа з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны.

07.04.2022 каля 07:42 гадзін у п. Дружны Пухавіцкага раёна кіроўца, 1974 г.н., рухаючыся на аўтамашыне «Івека Дэйлі» пры выкананні манеўру левага павароту, не саступіў дарогу і здзейсніў наезд на непаўналетнюю веласіпедыстку, якая перасякала праезную частку дарогі злева направа па ходзе руху аўтамашыны па лініі тратуара. У выніку веласiпедыстка 2008 г.н., навучэнка 7-га класа з атрыманымі траўмамі дастаўлена ў бальніцу. Пасля аказання медыцынскай дапамогі пацярпелая адпушчана дадому.

(статыстыка па ДДТ Мінскай вобласці на 18.05.2022)!!!

УВАГА!

Напярэдадні летніх канікул Дзяржаўтаінспекцыя Рэспублікі Беларусь з 25 мая па 5 чэрвеня 2022 года праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства: «Увага - дзеці!».

Паважаныя бацькі! Пастаянна нагадвайце дзецям пра правільныя паводзіны на дарозе і ў транспарце!

Не пакідайце без нагляду малалетніх!

Будзьце станоўчым прыкладам на дарозе!

Паважаныя кіроўцы!

У перыяд правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства не забывайце ўключаць блізкае святло фар падчас руху ў светлы час сутак!

Будзьце ўважлівыя на тэрыторыі жылых дамоў, пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў!

Перавозiце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!

Бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад увагі і кантролю дарослых!

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 226 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»