Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.05.2022

XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў 2022 годзе пройдзе з 13 па 18 ліпеня

10 05 22 18

На працягу трыццаці гадоў фестываль з'яўляецца знакавай падзеяй не толькі ў Беларусі, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа, пацвярджаючы статус Віцебска як цэнтра фестывальнага руху.

Урачыстае адкрыццё музычнага форуму мастацтваў адбудзецца 14 ліпеня, а закрыецца фестываль 17 ліпеня.

Прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.

Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай мяжы для замежных грамадзян будзе арыгінальны ці электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале «Віцебск». Пры гэтым па адным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення ўказанага ў білеце мерапрыемства.

14 студзеня 2022 г. стартаваў продаж сертыфікатаў на «закрытую» праграму фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» за наяўны і безнаяўны разлік у касах ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск» і на сайце https://www.kvitki.by.

Выпушчаны сертыфікаты наміналам у 10, 20, 30, 50 і 100 рублёў. Сертыфікаты ў далейшым падлягаюць абмену на любыя білеты канцэртных праграм, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры. Да кожнага сертыфіката наміналам 100 рублёў аўтаматычна дадаецца яшчэ 31 рубель. Такім чынам, пры набыцці білетаў з выкарыстаннем сертыфіката дадзенага наміналу, пакупнік атрымлівае скідку на 1 білет у памеры 31 рубель.

Афіша фестывалю тут.

Чытаць 233 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»