Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.04.2022

У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму АДАІ Пухавіцкага РАУС з 19 па 21 красавіка 2022 года праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы з адпрацоўкай аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог

Экіпажы ДАІ будуць адпрацоўваць найбольш аварыйна-небяспечныя ўчасткі.

У Мінскай вобласці пачасціліся выпадкі, калі ў ДТЗ траўмы атрымліваюць удзельнікі дарожнага руху. Таму Дзяржаўтаінспекцыя з 19 красавіка па 21 красавіка 2022 будзе праводзіць на тэрыторыі Пухавіцкага раёна масіраваную адпрацоўку дарог мясцовага значэння. Гэтыя мерапрыемствы будуць накіраваны на прафілактыку і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў.

Падчас нясення службы супрацоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за тым, як удзельнікі руху выконваюць патрабаванні ПДР. Асаблівая ўвага будзе надавацца грубым парушэнням - кіроўцам якія не маюць права на кіраванне транспартнымі сродкамі, перавышэнню хуткасці, выездам на сустрэчную паласу, невыкананню правілаў абгону, праезду пешаходных пераходаў і скрыжаванняў, а таксама выкарыстанню святлоадбівальных элементаў пешаходамі. Асаблівую ўвагу будуць надаваць фізічнаму стану вадзіцеляў, пешаходаў.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў руху да няўхільнага выканання патрабаванняў Правілаў дарожнага руху.

АДАІ ПУХАВІЦКАГА РАУС

Чытаць 520 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»