Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.03.2022

Акцыя «Бяспечныя канікулы» на Міншчыне

З мэтай недапушчэння ДТЗ з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас вясновых школьных канікул, з 21 сакавіка па 3 красавіка 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці з іншымі службамі міліцыі грамадскай бяспекі праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы».

У перыяд школьных канікул у большай ступені дзеці прадастаўлены самі сабе. Дарожна-транспартныя здарэнні з непаўналетнімі сведчаць аб недысцыплінаванасці і няўважлівасці саміх дзяцей, а таксама аб адсутнасці кантролю за імі з боку дарослых.

У рамках акцыі перад пачаткам школьных канікул супрацоўнікі міліцыі правядуць ва ўстановах адукацыі як сярод дзяцей, так і дарослых прафілактычныя гутаркі, накіраваныя на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў і бяспечныя паводзіны ў побыце. Пад час гутарак растлумачваюцца асноўныя рызыкі і пагрозы бяспецы дзяцей на дарозе, неабходнасць няўхільнага захавання правілаў перавозкі непаўналетніх у транспартных сродках, правілы бяспечных паводзін на дарозе, у транспарце і ў дварах. Адмысловая ўвага нададзена правілам пераходу праезнай часткі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым мабільных тэлефонаў, іншых электронных прылад, а таксама выбару дзецьмі бяспечных месцаў для актыўных гульняў.

Акрамя таго, вартавыя дарог сумесна з педагогамі ўстаноў адукацыі, дзяжурнымі па школе і юнымі інспектарамі пракантралююць нашэнне навучэнцамі святлоадбіўных элементаў, што з'яўляецца немалаважнай умовай бяспекі дзіцяці ў цёмны час сутак.

У рамках мерапрыемства ва ўсіх раёнах вобласці плануецца прафілактычная акцыя «Дзіця – галоўны пасажыр!», дзе пад асаблівым кантролем ДАІ кіроўцы, якія перавозяць непаўналетніх пасажыраў.

Дарэчы, з пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 9 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх 9 непаўналетніх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Па віне саміх непаўналетніх зарэгістравана 1 ДТЗ.

Паважаныя дарослыя! Не пакідайце непаўналетніх без нагляду! Перш чым адправіць дзіця на вуліцу, нагадайце яму асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы. У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады. Будзьце дзіцяці станоўчым прыкладам на дарозе! Няхай «Бяспечныя канікулы» будуць у радасць і дзецям і дарослым!

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 209 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»