Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.02.2022

Інфармацыйны матэрыял для выступленняў у працоўных калектывах і арганізацыях у рамках Адзінага Дня бяспекі дарожнага руху, якi праходзіць пад дэвізам «Не застанься абыякавым!» 25.02.2022

ДТЗ - гэта непрыемнасць, ад якой не застрахаваны ні адзін кіроўца. Правілы дарожнага руху рэгламентуюць дзеянні кіроўцы, які трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне, і абавязваюць яго прыняць неабходныя меры, уключаючы аказанне дапамогі пацярпелым. Пры незахаванні кіроўцамі і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху законных патрабаванняў, наступствы могуць апынуцца неспрыяльнымі.

Большасць аўтамабілістаў пакідаючы месца ДТЗ не задумваюцца над тым, што робяць і якімі наступствамі гэта багата. Страх, баязлівасць, боязь адказваць за свае правіны, змушаюць іх пакідаць месца здарэння, пагаршаючы тым самым ступень сваёй вінаватасці і адказнасці.

Як правіла, вышук уцекачоў - справа часу. Таму трэба заўсёды памятаць, што калі ДТЗ усё ж здарылася, ні ў якім разе нельга пакідаць месца здарэння.

Вышуковыя мерапрыемствы праводзяцца мэтанакіравана і ўвесь час, робіцца ўсё магчымае, каб усталяваць і выкрыць зламысніка.

За пакіданне месца ДТЗ да кіроўцы могуць быць ужыты меры адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Згодна з часткай 2 артыкула 18.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за пакіданне месца ДТЗ прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да двух гадоў.

У выпадку невыканання патрабаванняў аб аказанні дапамогі пацярпеламу кіроўца можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за пакіданне чалавека ў небяспецы па частцы 2 арт.159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, санкцыя артыкула за дадзенае злачынства - арышт ці абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў са штрафам ці без штрафу.

Згодна са статыстычнымі дадзенымі, практычна ўсе ўцёкшыя з месца ДТЗ вадзіцелі ўстанаўліваюцца.

Так, летась на тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося 20 ДТЗ з кіроўцамі, з іх 6 ДТЗ з загінуўшымі людзьмі і 14 - з параненымі. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў вінаватыя ў гэтых здарэннях былі ўстаноўлены. Вось, напрыклад 09.03.2021 каля 00.00 гадзін кіроўца 1983 года нараджэння, які пражывае ў г. Мінск, кіруючы аўтамабілем «Хонда Акорд» і рухаючыся па 16-м км аўтадарогі Р-92 у напрамку г. Мар'іна Горка паблізу в. Сінча, здзейсніў наезд на пешахода 1999 года нараджэння. У выніку дарожна-транспартнага здарэння пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні, з якімі быў дастаўлены ў УАЗ «Мар'інагорская ЦРБ». Кіроўца з месца ДТЗ уцёк. Падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў 09.03.2021 ён быў затрыманы. Па паказаным факце ў рамках крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка.

21.11.2021 каля 17.30 гадзін на км 15 аўтадарогі «Заслаўе-Пятрышкі-Радашковічы», паблізу садовага таварыства «Селена-89», кіроўца 1986 года нараджэння жыхар г.Баранавічы кіруючы аўтамабілем «Сканія» ў счэпцы з паўпрычэпам, здзейсніў наезд на пешахода 1953 года нараджэння. У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр. Вадзіцель з месца здарэння ўцёк. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў 23.11.2021 ён быў затрыманы. Па ўказаным факце ў рамках крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка.

Аднак Правілы дарожнага руху згодна з п. 31.3 ПДР дазваляюць вадзіцелю пакідаць месца ДТЗ у выпадку неабходнасці дастаўкі пацярпелага (пацярпелых) у арганізацыю аховы здароўя на транспартным сродку, пры ўдзеле якога ўчынена дарожна-транспартнае здарэнне. Пры гэтым вадзіцель абавязаны папярэдне зафіксаваць у прысутнасці відавочцаў становішча транспартнага сродку, сляды і прадметы, якія адносяцца да дарожна-транспартнага здарэння.

Таксама вадзіцелі маюць права аформіць ДТЗ без выкліку супрацоўнікаў ДАІ: калі ДТЗ адбылося з удзелам 2-х транспартных сродкаў, шкода нанесена толькі аўтамабілям удзельнікаў ДТЗ у памеры да 800 еўра, вадзіцелі маюць дзеючыя дагаворы абавязковага страхавання, цвярозыя і з дзеючымі вадзіцельскімі пасведчаннямі адпаведных катэгорый, няма спрэчкі аб віне.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае! Пры здзяйсненні ДТЗ кіроўца абавязаны:

  1. Неадкладна спыніцца і не прымаць меры па змене становішча транспартных сродкаў.
  2. Уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю і выставіць знак аварыйнага прыпынку.
  3. Заставацца на месцы ДТЗ па магчымасці па-за праезнай часткай дарогі.
  4. Прыняць меры па аказанні неабходнай дапамогі пацярпелым (пацярпеламу), калі такія ёсць.
  5. Выклікаць хуткую дапамогу і ДАІ.

Удзельнікам дарожна-транспартнага здарэння забараняецца:

  1. Пакідаць месца здарэння, перамяшчаць транспартныя сродкі і прадметы, якія маюць дачыненне да здарэння, акрамя выпадкаў указаных у п.31.3 і 31.4 ПДР.
  2. Ужываць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя ці іншыя адурманьваючыя рэчывы да праходжання агляду на прадмет вызначэння стану ап'янення.

Па дадзеных статыстыкі, больш за 70% аварый з пешаходамі адбываецца па іх жа ўласнай віне. Як правіла, дадзенага роду здарэнні адбываюцца ў цёмны час сутак на неасветленых участках аўтадарог. Практыка паказвае, што вадзіцель, знаходзячыся ў стане афекту пасля ўчынення дарожна-транспартнага здарэння, перакананы, што толькі ён адзін вінаваты і пакаранне немінучае. У большасці выпадкаў гэтае перакананне памылковае. Спалохаўшыся, кіроўца забываецца пра чалавека, якому неабходна дапамога і з'яжджае з месца здарэння, спадзеючыся на «ану», тым самым пазбавіўшы сябе магчымасці апраўдаць свае дзеянні. У кожным канкрэтным выпадку супрацоўнікі міліцыі праводзяць дасканалае расследаванне здарэння і высновы ў большасці выпадкаў гавораць аб тым, што вінаватым у здарэнні з'яўляецца пешаход, а не кіроўца.

Вадзіцелі не ў адказе за гэтыя здарэнні, але толькі пры адной умове - калі яны засталіся на месцы аварыі, аказалі дапамогу пацярпеламу, выклікалі «хуткую» і ДАІ.

Калі ж паступілі наадварот - з'ехалі з месца здарэння, то разам з арт. 317 ч.2 КК Рэспублікі Беларусь (ДТЗ пацягнуўшае смерць або прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў цягнучае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да 2-х гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да 5-ці гадоў) можа наступіць крымінальная адказнасць у адпаведнасці з арт.159 КК Рэспублікі Беларусь (пакiненне ў небяспецы, цягне за сабой пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да 6-ці месяцаў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў).

У выпадку, калі пешаход стаў прычынай аварыі і пакінуў месца здарэння, то ў дачыненні да яго накладаецца штраф ад пяці да дваццаці базавых велічынь.

ДАІ Мінскай вобласці нагадвае, што ў выхадныя дні ўчыняецца найбольшая колькасць аварый у параўнанні з астатнімі днямі тыдня. Асабліва цяжкімі наступствамі характарызуюцца ДТЗ, звязаныя з парушэннем правілаў абгону, а неспрыяльныя ўмовы надвор'я накладваюць свой негатыўны адбітак на дарожную абстаноўку.

У мэтах прафілактыкі здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ, 25 лютага б.г. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Не застанься абыякавым!».

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча рэкамендуе вадзіцелям не здзяйсняць неабдуманых манеўраў, не спяшацца, строга выконваць Правілы дарожнага руху і памятаць, што нават нязначная памылка за рулём можа прывесці да трагедыі!

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 180 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»