Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.01.2022

Садзейнічанне ў працаўладкаванні

Любы грамадзянін, які знаходзіцца ў пошуку працы, пры звароце ў службу занятасці можа атрымаць садзейнічанне ў працаўладкаванні незалежна ад таго, ці зарэгістраваны ён у якасці беспрацоўнага. Грамадзянам, якія звярнуліся, прапануюцца варыянты працаўладкавання, падабраныя ў агульнарэспубліканскім банку вакансій (http://www.gsz.gov.by), які фарміруецца на падставе прадстаўленых наймальнікамі звестак. У базе даных органаў па працы на сённяшні дзень ёсць звесткі аб 938 свабодных рабочых месцах (вакансіях) у арганізацыях раёна. Больш за 60% вакансій заяўлена па працоўных прафесіях.

Грамадзянам, зарэгістраваным у якасці беспрацоўных, прапануецца больш шырокі спектр паслуг. Так, дзяржава гарантуе беспрацоўным: бясплатнае навучанне па запатрабаваных на рынку працы прафесіях, садзейнічанне ў арганізацыі ўласнай справы, садзейнічанне ў набыцці вопыту практычнай работы, у перасяленні ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства і работы з выплатай грашовых сродкаў, у адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці, прадастаўленне сацыяльных выплат, бясплатны медагляд пры прыёме на працу і накіраванні на навучанне, магчымасць удзелу ў аплатных грамадскіх работах.

Аддзелам занятасці праводзіцца набор беспрацоўных грамадзян для навучання па прафесіях: повар, цырульнік, майстар па манікюры, электрагазазваршчык, прадпрымальніцкая дзейнасць і інш. Усім навучэнцам са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь аплачваецца навучанне, праезд або пражыванне ў інтэрнаце. Падчас навучання выплачваецца стыпендыя.

Беспрацоўны з яго згоды можа быць накіраваны на навучанне ў адпаведнасці з заяўкай канкрэтнага наймальніка, які гарантуе яго працаўладкаванне пасля завяршэння поўнага курса навучання.

Грамадзяне, якія маюць групу інваліднасці, могуць прайсці навучанне па прафесіі «Аператар ПЭВМ з веданнем кампутарнай вёрсткі, графікі і дызайну», .

Службай занятасці беспрацоўным для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці прадастаўляецца субсідыя. Субсідыя - аднаразовая бязвыплатная дапамога дзяржавы на набыццё абсталявання, прылад, сыравіны, матэрыялаў і інш. у памеры:

11-разовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму для жыхароў гарадоў і гарадскіх пасёлкаў - 3 168,11 бел. руб.;

15-разовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму для жыхароў сельскіх населеных пунктаў - 4 320,15 бел. руб.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца ў аддзел занятасці тэл. 51840, 51839, 51934, 51933 г. Мар'іна Горка, вул. Новая Зара, д. 22а.

Чытаць 267 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»